«Вялікую ідэю служэння грамадству і дзяржаве намінанты ставяць вышэй за матэрыяльныя выгоды». Лукашэнка ўручыў прэміі «3а духоўнае адраджэнне»

Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" — выдатная традыцыя, якая надае калядным святам асаблівы сэнс. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас цырымоніі ўручэння прэмій "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій і прэмій "Беларускі спартыўны Алімп" у Палацы Рэспублікі. Сімвалічна, што ўступнае слова Кіраўніка дзяржавы прагучала на беларускай і рускай мовах, стаўленне да якіх, як не аднойчы падкрэсліваў Прэзідэнт, у краіне аднолькавае:

— Гэты вечар мы прысвячаем нашым суайчыннікам  тым, хто зберагае і ўзбагачае нацыянальную культуру Беларусі, штогод здзіўляе нас неверагоднымі дасягненнямі. Высокія імкненні людзей, якія хутка падымуцца на гэтую сцэну, не суадносяцца з канонамі сучаснага прагматычнага свету, дзе ўсё прадаецца і купляецца, а мараль і справядлівасць не каштуюць нічога. Вялікую ідэю служэння грамадству і дзяржаве намінанты прэміі "3а духоўнае адраджэнне" ставяць вышэй за матэрыяльныя выгоды. Сваімі справамі і ўчынкамі замацоўваюць у нашых сэрцах веру ў дабро і чысціню думак. Такі прыклад выклікае пачуццё гордасці за наш народ, які захаваў лепшыя нацыянальныя рысы: спагадлівасць і велікадушнасць, працавітасць і мэтанакіраванасць, сапраўдны патрыятызм.

Па словах Прэзідэнта, дзякуючы героям гэтага святочнага вечара цеплыню і пяшчоту адчулі многія беларускія дзеці, якія засталіся без бацькоўскага клопату і любові. Знайшлі спачуванне і падтрымку людзі, якія сутыкнуліся з цяжкай хваробай, апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі:

 Традыцыйна мы ўручаем прэмію святарам. Яны штодзённа здзяйсняюць духоўныя справы ў імя ўсіх нас. Шануем дзеячаў культуры, прафесійных артыстаў і мастакоў  стваральнікау сапраўднага мастацтва, якое ўзвышае душу. Адзначаем тых, хто ўзбагачае нацыянальную культурную скарбніцу, займаецца патрыятычным выхаваннем моладзі, узмацняе міжнародны аўтарытэт нашай краіны.

Сімвалічна, што напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі прэмію "За духоўнае адраджэнне" атрымала Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў:

 Адзначым іх уклад у захаванне памяці аб подзвігу народа і актыўную гуманітарную дзейнасць. А наша традыцыйная прэмія "Беларускі спартыўны Алімп" няхай натхніць айчынных спартсменаў на новыя здзяйсненні на будучых Гульнях у алімпійскім Токіё.

Фото: БЕЛТА

Лукашенко поделился данными закрытого отчета о том, как белорусов оценивают в мире

Лукашенко о россиянах: это наши братья, которые всегда готовы подставить плечо в трудную минуту

Лукашенко: результат нашего выбора — построение сильного независимого государства

Лукашенко рассказал, почему Беларусь и Россия до сих пор не договорились по нефти и газу

Лукашенко: давайте без пафоса: мы строим это государство не только для себя

Лауреаты премий — Главе государства: мы чувствуем вашу поддержку

Марков: спецпремия Президента служит сильнейшей мотивацией для творчества

Адажио из балета «Сотворение мира» и премьера от Евгения Олейника: что еще увидели гости церемонии награждения лауреатов премий

Представляем лауреатов премии «За духовное возрождение» и спецпремий деятелям культуры и искусства и «Белорусский спортивный Олимп»



Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter