Зроблена з натхненнем

Беларускія выданні выклікалі інтарэс на Х Вільнюскім кніжным кірмашы
Беларускія выданні выклікалі інтарэс на Х Вільнюскім кніжным кірмашы.

Усяго на выставе было прадстаўлена каля 400 айчынных выданняў. “Практычна ўсе яны карысталіся попытам, — адзначыў намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Лапцёнак, які ўзначальваў дэлегацыю ў Вільнюсе. — Якасны ўзровень нашай прадукцыі высокі, і вільнюская выстава пацвердзіла гэта”.

Сёлета галоўнай тэмай выставы ў Вільнюсе была гісторыя Вялікага княства Літоўскага, агульнае гістарычнае мінулае Літвы, Беларусі, Украіны і Польшчы. Першы дзень быў прысвечаны Беларусі.

Для наведвальнікаў форума прай-шла прэзентацыя некалькіх беларускіх кнігавыдавецкіх праектаў: першага тома “Вялікага гістарычнага атласа Рэспублікі Беларусь”, двух тамоў Энцыклапедыі Вялікага княства Літоўскага, а таксама выдання “Гарады, мястэчкі і замкі
Вялікага княства Літоўскага”.

Сучасныя беларускія школьныя падручнікі, а таксама электронныя навучальныя дапаможнікі прадставіла на выставе выдавецтва Міністэрства адукацыі “Пачатковая школа”.

Ігар Лапцёнак таксама паведаміў, што вялікая калекцыя беларускіх выданняў перададзена пасольству Беларусі ў Літве, а некаторыя кнігі, навучальная літаратура папоўняць літоўскія школьныя бібліятэкі.

Юлія Ванеева
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter