Знiчкi Айчыны

Старажытнае мястэчка Лынтупы, што за 42 кіламетры на захад ад Паставаў, мае сваю сапраўдную энцыклапедыю. Такой мне ўяўляецца кніжка мясцовага настаўніка Іосіфа Быхаўца. Выдадзеная на пачатку 1990-х, яна мне першай і адкрыла унікальнае паселішча. Аўтар дасведчана, з веданнем справы расказаў пра далёкае тады для мяне і, лічы, зусім невядомае мястэчка… Атрымліваецца, што не абавязкова быць вучоным з высокімі ступенямі, галоўнае — ведаць і любіць край. А яшчэ, каб стаць такога кшталту энцыклапедыстам, усяго толькі і трэба, што пражыць у адной мясціне ўсё жыццё…
Лынтупы. Палац. Пачатак ХХ ст.Старажытнае мястэчка Лынтупы, што за 42 кіламетры на захад ад Паставаў, мае сваю сапраўдную энцыклапедыю. Такой мне ўяўляецца кніжка мясцовага настаўніка Іосіфа Быхаўца. Выдадзеная на пачатку 1990-х, яна мне першай і адкрыла унікальнае паселішча. Аўтар дасведчана, з веданнем справы расказаў пра далёкае тады для мяне і, лічы, зусім невядомае мястэчка… Атрымліваецца, што не абавязкова быць вучоным з высокімі ступенямі, галоўнае — ведаць і любіць край. А яшчэ, каб стаць такога кшталту энцыклапедыстам, усяго толькі і трэба, што пражыць у адной мясціне ўсё жыццё…

А з цягам часу і сустрэчы былі з Лынтупамі, і вандроўкі я здзяйсняў па яго ваколіцах. І пэўныя памяткі пра ўраджэнцаў гэтай старонкі назбірваліся.

Калі яшчэ ў Лынтупах жыло мо ўсяго толькі сотні дзве насельнікаў, а мястэчка належала гаспадарам Бішэўскім, сюды зазірнуў скульптар Вінцэнты Балзукевіч. Нарадзіўся ён у Вяркяй — прадмесці Вільні, у 1835 годзе. Пражыў доўгае жыццё, захапляўся разьбой па дрэву, драўлянай скульптурай. Самавукам асвоіўшы ня-простае майстэрства, дасягнуў значных вышыняў у скульптуры. Працаваў і ў Беларусі, і ў Літве. Для Лынтупскага касцёла (не блытайце з сучасным Андрэеўскім, што цяпер стаіць на Цэнтральнай плошчы: яму ўсяго толькі каля ста гадоў) вырабіў Распяцце Хрыстова. Хто ведае, можа, твор гэты — роўня працам Канёнкава, ці Эрзя, ці мо нават Радэна… Марыю Магдалену Вінцэнты стварыў для касцёла ў Каўнасе. Анёла Ахоўніка і Святога Юрыя — для касцёла Святога Яна ў Вільні… Высокіх вышынь у мастацтве дасягнулі дзеці Вінцэнта — скульптар Баляслаў, мастакі Юзаф і Люцыя… Дарэчы, палац Бішэўскіх перабудоўваў Тадэвуш Раствароўскі, легендарны польскі і расійскі архітэктар і мастак другой паловы ХІХ стагоддзя (нарадзіўся ў Польшчы ў 1860 годзе). І хто ведае, мажліва, шмат якія сюжэты для сваіх будучых карцін ён вывез у іншы свет менавіта з лынтупскіх ваколіц.

Лынтупы. Касцёл. 1916 г.Нагуляўшыся ўволю ў парку старой сядзібы, прысядзьце на беразе рачулкі Лынтупкі. Думаю, лынтупскія таямніцы яшчэ знойдуць адлюстраванне на старонках кніг. Дарэчы, нядаўна я атрымаў ліст з Самары. Піша Сяргей Іосіфавіч Мацвейчук, нараджэннем — лынтупскі. Закончыў у 1976-м восем класаў мясцовай школы, пасля — сувораўскае вучылішча ў Мінску, ваеннае вучылішча. Звязаў свой лёс з армейскай службай. Поруч з выкананем сваіх абавязкаў намесніка камандзіра роты па палітычнай частцы захапіўся журналістыкай. І з 1986 года — ужо на прафесійнай карэспандэнцкай рабоце. А цяпер піша і літаратурна-мастацкія творы. Выдае кнігі. Пабачылі свет дзве аповесці пад агульнай назвай “Гаспадары і госці”. І што цікава: увесь час, хаця і жыве далёка ад Айчыны, памятае Сяргей Мацвейчук свае родныя мясціны. І ў лісце да мяне дзеліцца развагамі пра самыя фантастычныя сюжэты з гісторыі лынтупскай ся-дзібы. Я падзівіўся: колькі неверагоднага яшчэ давядзецца апісаць нашаму земляку! Мо з’явіцца з-пад яго пяра і новы “Чорны замак Альшанскі”..? Альбо — “Дзікае паляванне караля Стаха”…

Ваколіцы, атачэнне Лынтупаў — гэта такія паселішчы, як Шудаўцы, Казнадзеюшкі, Жакі, Сенькішкі або Балдучок... Некаторыя з іх некалі засценкамі лічыліся, ды з часам да вясковай біяграфіі выраслі. Іншыя спрадвеку былі вёскамі. І людзі тут наўкола заўсёды працавітыя былі. Таму, мусіць, і гаспадарлівасцю, матэрыяльным дабрабытам славіліся гаспадары Лынтупаў. Бішэўскія не толькі парк тут заклалі, але і гаспадарку моцную вялі.

З 1909 года ў Лынтупах працавала народнае вучылішча. У тым жа годзе ў якасці супрацоўніка “Нашай нівы” мястэчка наведаў Вацлаў Ластоўскі. А пад псеўданімам Лынтупскі свае артыкулы дасылаў у віленскую беларускую газету мясцовы карэспандэнт Э. Якубовіч. І быў забіты за праўдзівыя карэспандэнцыі. Дарэчы, калі звярнуцца да літаратурнай геаграфіі старажытнага паселішча, то ў розныя гады ў Лынтупах гасцявалі, прыязджалі сюды па творчых і краязнаўчых справах Васіль Быкаў, Іван Шамякін, Алесь Петрашкевіч, Янка Брыль, Ігар Пракаповіч (ён і працуе непадалёку — выкладае геаграфію ў адной са школ Паставаў), Аркадзь Нафрановіч, Віктар Праўдзін ды іншыя майстры прыгожага пісьменства.

Лынтупы. Вясковы двор. Пачатак ХХ ст.У ваколіцах Лынтупаў праходзілі здымкі кінафільма па сцэнарыі Васіля Быкава “Воўчая зграя”. Мясцовая сярэдняя школа вывела ў вялікі свет доктара біялагічных навук Анатоля Іосіфавіча Быхаўца (нарадзіўся ў 1941 г.). Працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце аховы раслін Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Аўтар многіх навковых прац. У Лынтупах вучыўся і кандыдат фізіка-матэматычных навук Уладзімір Станіслававіч Масцяніца (нарадзіўся ў 1946 г.). У Лынтупах нарадзіўся доктар геолага-мінералагічных навук Юрый Леанідавіч Вайцяхоўскі. Працуе цяпер у Геалагічным інстытуце Кольскага навуковага цэнтра Расійскай акадэміі навук. Яму пашчасціла і на навукова-тэарэтычныя, і на практычныя адкрыцці.

Вандроўка ад Лынтуп можа прывесці нас да іншых цікавых мясцін Пастаўшчыны і суседняй Мядзельшчыны. Камаі, Свіраны, Дварчаны, Саранчаны, Спонды, Канстанцінава, Нарач… Цікавыя мясціны, прыгожыя людзі, багаты гісторыяй край…

Алесь Карлюкевіч.
Паштоўкі з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter