З вершамі па жыцці

Спадарыня Рэгіна — пісьменніца, мастачка, фатограф і проста клапатлівая гаспадыня. А жыве яна ля мяжы з Літвой, у вёсцы Ліпкі на Астравеччыне.На ўзгорку яе вялікі дом, пры ім — прыгожыя восеньскія кветкі, гараць агнём ягады рабіны, даспяваюць яблыкі. Уваходжу за браму. Тут ля ног круціцца курачка з куранятамі, гудзяць пчолы, дзесьці падае голас сабака. Прыгажосць! А валадарыць усім гэтым яна, Рэгіна Іосіфаўна Дрэма. “Лето так я провожу:/ С домашней птицею дружу./ Меня они понимают./ И только радость доставляют. /В окруженьи этих “лиц”/ Счастлива я без границ!”, — згадвае субяседніца верш, напісаны ў дзяцінстве. Гэтаксама і брат яе “мог прыдумляць вершы сходу”, заўважыла далей.
Спадарыня Рэгіна — пісьменніца, мастачка, фатограф і проста клапатлівая гаспадыня. А жыве яна ля мяжы з Літвой, у вёсцы Ліпкі на Астравеччыне.

Рэгіна Дрэма: і гаспадыня, і паэткаНа ўзгорку яе вялікі дом, пры ім — прыгожыя восеньскія кветкі, гараць агнём ягады рабіны, даспяваюць яблыкі. Уваходжу за браму. Тут ля ног круціцца курачка з куранятамі, гудзяць пчолы, дзесьці падае голас сабака. Прыгажосць! А валадарыць усім гэтым яна, Рэгіна Іосіфаўна Дрэма. “Лето так я провожу:/ С домашней птицею дружу./ Меня они понимают./ И только радость доставляют. /В окруженьи этих “лиц”/ Счастлива я без границ!”, — згадвае субяседніца верш, напісаны ў дзяцінстве. Гэтаксама і брат яе “мог прыдумляць вершы сходу”, заўважыла далей.
У школе Рэгіна любіла і ўмела пісаць сачыненні на вольную тэму, яны часта траплялі на конкурсы. Але прафесію вясковая дзяўчына выбрала больш празаічную: паступіла вучыцца на бухгалтара. А як выйшла замуж і з’ехала ў Вільнюс, там стала швачкай. Ды творчасць заўсёды ішла побач, дапамагала ў складаныя хвіліны. А такіх было нямала: рана стаўшы ўдавой, спадарыня Рэгіна дачку гадавала адна. Што яшчэ давала сілы? Яна вельмі пазітыўны і жыццярадасны чалавек, і ў яе вершах, апавяданнях гумару шмат. За гэта і празвалі яе калегі і сябры “хадзячым анекдоктам”. “Тэмы падкідвае само жыццё, — гаворыць з усмешкай. — Штосьці заўважыла, крыху пакруціла, дадумала — і гатовы сюжэт. Напрыклад, бачу, што курачкі мае блізка падышлі да сабакі. І ў галаве — некалькі радкоў, быццам думкі сабакі: “Заходите ко мне, куры,/ Косточкой вас угощу,/ А потом на “шуры-муры”,/ Вас, быть может, раскручу”.
Калі захварэў бацька, Рэгіна Іосіфаўна вярнулася да яго, на Радзіму. Думала, ненадоўга — а сустрэла ў родных мясцінах сваё каханне і цяпер шчасліва жыве з мужам. “Чужаніца ва ўласнай вёсцы — гэта пра мяне ў далёкія гады перастройкі, калі вярнулася ў Ліпкі. Адразу выпісала раёнку, “Астравецкую праўду”, каб успомніць мову і ведаць навіны раёна”, — прыпамінае яна. І стала супрацоўнічаць з газетай. Заняла ў конкурсе першае месца, калі даслала свой адметны подпіс да фотаздымка. Цяпер усе ў раёне ведаюць Рэгіну Дрэма па гумарыстычных вершах-каментарах да фотаздымкаў з серыі “Што б гэта значыла?”.
Рэгіна Іосіфаўна цяпер і з камп’ютарам на “ты”, засвечана ў сацыяльных сетках, выкладвае там свае вершы, апавяданні, фотаздымкі. А фатаграфаваць любіць, удзельнічае ў конкурсах. І цудоўна малюе. Гэты талент, дарэчы, ад яе пераняў унук Павел, чаму яна вельмі рада. “А як наконт выдання асобнай кніжкі твораў?” — спытала я на заканчэнне гутаркі. І пачула ў адказ жартаўлівае: “Поэтом быть я не мечтаю,/ А может, даже не хочу./ Стихи я просто сочиняю,/ Душе занятие ищу”.

Юлія Букель

На здымку:
Рэгіна Дрэма: і гаспадыня, і паэтка
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter