Юбілей у “Сымона-музыкі”

У Коласаўскім музеі ладзілася імпрэза да 95-х угодкаў з часу напісання класікам знакамітай паэмы
У Коласаўскім музеі ладзілася імпрэза да 95-х угодкаў з часу напісання класікам знакамітай паэмы

Калі ўжо часам вершы свае паэты называюць дзецьмі, то што ўжо казаць пра паэмы. Вось і “Сымон-музыка”, знакаміты твор, які Якуб Колас прысвяціў беларускай моладзі, даўно жыве сваім жыццём. Яго вывучаюць у школе, цытуюць, перавыдаюць з ілюстрацыямі адметных мастакоў. А яшчэ паэма сама ёсць крыніца натхнення для творцаў. Паводле яе пастаўлены тэле- і радыёспектаклі, створана сімфанічная партытура, лібрэта оперы. Многія бачылі: у скульптурным комплексе на плошчы Якуба Коласа ў Мінску Заір Азгур стварыў вобразы Сымона і Ганны — гэта і ёсць галоўныя персанажы паэмы.
На вечарыне “…І, здавалася, жывое/ Нешта йшло ад гэтых струн…” у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа пад голас скрыпкі ўрыўкі з паэмы чыталі Міхась Міцкевіч, малодшы Коласаў сын, і Алег Вінярскі, вядомы дыктар. Мастак Эдуард Агуновіч расказаў пра свае дачыненні з творам, артыстка Таццяна Мархель, выканаўца ролі Маці ў спектаклі “Сымон-музыка” ў Віцебскім драмтэатры імя Якуба Коласа, дзялілася ўспамінамі пра спектакль.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter