Да Дня Перамогі аддаем даніну павагі ўсім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны

Ёсць з каго браць прыклад

Да Дня Перамогі аддаем даніну павагі ўсім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны

У вёсцы Хаценчыцы, што ў Вілейскім раёне Міншчыны, на доме ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Аляксандра Кажура з’явілася памятная таблічка: “Тут жыве ветэран”. Яе ўсталявалі курсанты Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча 20 студзеня — якраз у дзень 90-годдзя Аляксандра Іванавіча.

Вядома: раней дамы і хаты ветэранаў у Беларусі абазначаліся спецыяльнымі зорачкамі. Цяпер Беларускі фонд міру вырашыў адрадзіць традыцыю: таблічкі з надпісам “Тут жыве ветэран” усталююць на дамах ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, дзе жывуць удзельнікі Вялікай Айчыннай. Акцыя будзе доўжыцца да 9 мая 2016 года.

“Для кожнага з ветэранаў  клопат з боку моладзі будзе прыемным”, — упэўнены старшыня БФМ Максім Місько.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter