Ёсць перспектыўныя праекты

Беларусь і Іран маюць намер пашыраць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў аграрнай сферы.
Беларусь і Іран маюць намер пашыраць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў аграрнай сферы.

Перспектывы ўзаемнага супрацоўніцтва паміж міністэрствамі сельскай гаспадаркі Беларусі і Ісламскай Рэспублікі Іран абмеркаваны ў Мінску. Бакі абмяняліся інфармацыяй аб развіцці аграрнага сектара дзвюх краін, вызначылі сферы, дзе яны маглі б актыўна супрацоўнічаць.

У прыватнасці, у іранскіх спецыялістаў выклікалі цікавасць новыя сарты сельскагаспадарчых культур, створаныя беларускімі селекцыянерамі. Прадстаўнікі іранскай дэлегацыі пабывалі ў інстытутах пладаводства і агародніцтва, а таксама ў Інстытуце бульбаводства, дзе пазнаёміліся з тэхналогіямі вырошчвання культур.

У ходзе сустрэчы іранскі бок пацвердзіў зацікаўленасць у падрыхтоўцы ў Беларусі спецыялістаў для аграрнай галіны. У Іране асабліва вялікая патрэба ў спецыялістах ветэрынарнай медыцыны і экалогіі. Бакі дамовіліся аб абмене дэлегацыямі для вывучэння перадавога вопыту.

Уладзімір Даманаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter