Ёсць інтарэс — будзе і вынік

Прадстаўнікі дзелавых колаў Паморскага ваяводства Польшчы выказалі гадоўнасць да супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемстваміэкспарцёрамі
Прадстаўнікі дзелавых колаў Паморскага ваяводства Польшчы выказалі гадоўнасць да супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемстваміэкспарцёрамі.

Намер наладзіць актыўнае ўзаемадзеянне польскія бізнесмены пацвердзілі падчас сустрэчы з генеральным консулам Беларусі ў Гданьску Русланам Есіным. Прадпрымальнікаў прывабілі выгадныя ўмовы для ўкладання капіталу, якія створаны замежным інвестарам у Беларусі. Прадстаўнікі дзелавых колаў Паморскага ваяводства цікавіліся беларускімі таварамі з сертыфікатамі ЕС, якія могуць быць запатрабаваны ў тым ліку і на польскім рынку. Сярод гэтых тавараў грузавыя аўтамабілі і аўтобусы, тавары народнага побыту, прадукцыя аграпрамысловага комплексу.

Дарэчы, прадпрымальнікі Паморскага ваяводства ўжо рэалізуюць некалькі пэўных інвестыцыйных праектаў у Віцебскай вобласці. Як лічыць Руслан Есін, супрацоўніцтва рэгіянальных беларускіх уладаў і польскіх бізнесменаў з`яўляецца добрым прыкладам. Тым больш, што перад правядзеннем у чэрвені Нацыянальнай выставы Беларусі ў Варшаве важна, каб польскія бізнесмены мелі дакладнае ўяўленне пра беларускія тавары, як і пра інвестыцыйныя магчымасці ў краіне-суседцы.

Рыгор Няфёдаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter