Яскравае адлюстраванне праблемы

У штаб-кватэры ААН у Нью-Йорку экспануецца беларуская фотавыстава “Процідзеянне гандлю людзьмі: умацаванне партнёрства і ўзгодненасць намаганняў”. Фотавыстава арганізавана беларускай місіяй з нагоды тэматычных дэбатаў Генеральнай Асамблеі ААН.
У штаб-кватэры ААН у Нью-Йорку экспануецца беларуская фотавыстава “Процідзеянне гандлю людзьмі: умацаванне партнёрства і ўзгодненасць намаганняў”. Фотавыстава арганізавана беларускай місіяй
з нагоды тэматычных дэбатаў Генеральнай Асамблеі ААН.

У цырымоніі адкрыцця выставы ў галоўным будынку сакратарыята ААН прынялі ўдзел міністр замежных спраў Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Анвар Гаргаш, першы намеснік генеральнага сакратара ААН Аша-Роўз Мігіра, кіраўнікі дыпламатычных місій дзяржаў-членаў ААН, супрацоўнікі сакратарыята ААН.

На цырымоніі адкрыцця выступілі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Пяткевіч і намеснік генеральнага дырэктара Міжнароднай арганізацыі міграцыі Ндыора Ндыайе.

Экспазіцыя ўключае ў сябе дакументальныя матэрыялы аб ключавых падзеях міжнароднага і нацыянальнага характару ў сферы процідзеяння гандлю людзьмі за апошнія некалькі гадоў, да якіх Беларусь мела непасрэднае дачыненне і якія садзейнічалі вынясенню пытанняў барацьбы з гандлем людзьмі на разгляд Генеральнай Асамблеі ААН.

Пачынаючы з беларускай ініцыятывы па процідзеянні гандлю людзьмі на саміце ААН у 2005 годзе, выстаўка акцэнтуе ўвагу на дзейнасці Беларусі і яе супрацоўніцтве з асноўнымі партнёрамі: Міжнароднай арганізацыяй міграцыі (МАМ), Упраўленнем ААН па наркотыках і злачыннасці, Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ), АБСЕ і іншымі.

У якасці яскравага прыкладу эфектыўнага партнёрства выстава адлюстроўвае дзейнасць Міжнароднага вучэбнага цэнтра па пытаннях міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі ў Мінску, створанага ва ўзаема-дзеянні з МАМ.

Алена Ліхач
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter