Яму знаёма слова настальгія...

Бежанцы з Афганістана знайшлі ў нашай краіне сяброў і працуАфганістан, пэўна, адна з самых шматпакутных краін свету. Я памятаю гэту прыгожую тэрыторыю з гарамі і пустынямі, якая апынулася ў сферы геапалітычных інтарэсаў звышдзяржаў. І больш за 30 гадоў жыве ў рэжыме вайны, сцякаючы крывёй мірных жыхароў. Памятаеце, Савецкі Саюз спрабаваў прышчапіць феадальнай на момант уводу туды войскаў (снежань 79-га) дзяржаве марксізм-ленінізм. Затым былі талібы з іх “ісламскім фундаменталізмам” наперавес. Цяпер амерыканцы з саюзнікамі далучаюць Афганістан, з дапамогай “беспілотнікаў”, да каштоўнасцяў заходняй дэмакратыі. Ізноў гора, смерці, мільёны бежанцаў...
Бежанцы з Афганістана знайшлі ў нашай краіне сяброў і працу

У афганца Сафі шмат спраўАфганістан, пэўна, адна з самых шматпакутных краін свету. Я памятаю гэту прыгожую тэрыторыю з гарамі і пустынямі, якая апынулася ў сферы геапалітычных інтарэсаў звышдзяржаў. І больш за 30 гадоў жыве ў рэжыме вайны, сцякаючы крывёй мірных жыхароў. Памятаеце, Савецкі Саюз спрабаваў прышчапіць феадальнай на момант уводу туды войскаў (снежань 79-га) дзяржаве марксізм-ленінізм. Затым былі талібы з іх “ісламскім фундаменталізмам” наперавес. Цяпер амерыканцы з саюзнікамі далучаюць Афганістан, з дапамогай “беспілотнікаў”, да каштоўнасцяў заходняй дэмакратыі. Ізноў гора, смерці, мільёны бежанцаў...
Адзін з тых, каму “гульні” звышдзяржаў крута змянілі жыццё, – інжынер Сафі Сайфурахман Махамеджан. Родам з правінцыі Нангархар, 20 гадоў жыве і працуе ў Беларусі. Пра зменлівасць лёсу, дзень учарашні і сённяшні мы і гутарым з ім.

– Сафі, якія “ліхія вятры” ператварылі вас у бежанца?
– У вас кажуць: “Ад турмы ды ад сумы не заракайся”. Вось і мне давялося выбіраць: альбо турма, а дакладней смерць, альбо сума – лёс бежанца. Хоць спачатку жыццё складвалася паспяхова. На пачатку 70-х вучыўся ў Кабуле ў каледжы, у 75-м прыехаў на вучобу ў Мінск, тут і закончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Вярнуўся ў Афганістан амаль адначасова з пачаткам уводу туды савецкіх войск. Я з радасцю ўспрыняў перамены ў краіне, падтрымаў “народную ўладу”: вучыўся ж у Саюзе. Працаваў інжынерам на прадпрыемстве ў Мазары Шарыф, на поўначы краіны. Затым запрасілі ў Міністэрства прамысловасці, далей – у афганскі Саўмін… Я ўдзельнічаў у будаўніцтве новага жыцця, хоць ішлі ваенныя дзеянні. Мяне перавялі на працу ў Міністэрства дзяржбяспекі. Радзіма сказала “Трэба!”, і я, як патрыёт, адказаў “Ёсць!”. А ў 89-м Савецкі Саюз вывеў войскі – і ўсё “пайшло кулём”. У 92-м тым афганцам, хто служыў народнай уладзе, ваяваў з маджахедамі поруч з шураві-савецкімі, прыйшлося пакінуць Радзіму. Дзясяткі тысяч “афганцаў-лаялістаў”, лаяльных да СССР, эмігравалі ў Расію. Я з сям’ёй вярнуўся ў Беларусь, дзе прайшлі студэнцкія гады.

Ёсць праца – ёсць надзея– Ці шмат афганскіх бежанцаў жыве ў Расіі, Беларусі, іншых постсавецкіх краінах?
– У Расіі прыкладна 200 тысяч, у Беларусі каля тысячы, яшчэ Украіна, Таджыкістан, Узбекістан. З 1979 года Афганістан пакінулі больш за 6 мільёнаў чалавек. Першыя ўцекачы асядалі ў Пакістане ды Іране, мы, другая хваля, у краінах былога СССР, трэцяя пакацілася ў краіны Заходняй Еўропы.

– І як вам жывецца ў Беларусі?
– Спачатку было складана. На пачатку 90-х у Беларусі не было сістэмы дапамогі бежанцам, нам даводзілася разлічваць толькі на сябе. Цяпер мы працуем з рознымі дзяржструктурами. Старыя нашы маюць сацыяльныя пенсіі, шматдзетныя сем’і атрымалі кватэры. Сёння дзякуючы Прэзідэнту Беларусі і Ураду ў нашай дыяспары практычна вырашана жыллёвае пытанне. Дзеці – у школах і ВНУ, мы працуем. Да прыкладу, адкрылі вытворчасць: “Свет камфорту” кампанія называецца, шыем пасцельную бялізну, прадаецца добра ў Беларусі. Не ўсё, аднак, гладка ідзе. Нядаўна нас пазбавілі льгот, што моцна ударыла па вытворчасці. Спадзяемся, гэты праблемы часовыя. Бо ўсе бачаць: мы не хочам быць толькі клопатам для другой радзімы, спрабуем прыносіць ёй карысць, бо краіна дала нам прытулак! Але нам складана адаптавацца, асімілявацца ў грамадстве, культура і традыцыі якога не падобныя да нашых.

– У Мінску, пэўна, ёсць суполкі афганскіх бежанцаў…
– Так, у 98-м мы стварылі Міжнародную дабрачынную арганізацыю афганскіх бежанцаў, я цяпер яе ўзначальваю. Суполка і выступіла ініцыятарам стварэння кампаніі, дзе працуюць і нашыя суайчыннікі, і беларусы. Пад дахам суполкі і жаночы клуб: там жанчыны могуць атрымаць псіхалагічную, сацыяльную дапамогу. Адзначаем нашы святы: 20 сакавіка быў афганскі Новы год ...

– Як ваша сям’я адаптавалася ў новым жыцці?
– Нашы з жонкай двое сыноў ужо дарослыя, атрымалі ў Беларусі адукацыі, Ільяз працуе у “Свеце камфорту”.

– Ці знаёма вам слова “настальгія”?
– Безумоўна! У Беларусі нас цёпла сустрэлі, тут пачалося новае жыццё, і мы лічым яе сваёй другой радзімай. Але дадому, у Афганістан, цягне… Верым, што аднойчы вернемся ў Кабул, Баграм, Герат, Джэлалабад... Ды ні мы, ні дзеці і ўнукі, дзе б ні жылі, ніколі не забудзем той дабрыні і цярпімасці, з якой паставіўся да нас, замежнікаў, беларускі народ.

Гутарыў Яўген Дарэнскі

На здымках:
У афганца Сафі шмат спраў
Ёсць праца – ёсць надзея
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter