Якім ён быў, сінематограф?

У Віцебску адкрыўся музей кіно
Кінапраектары-рарытэты сталі экспанатамі ў віцебскім музеі кіноУ Віцебску адкрыўся музей кіно.

Адкрыццё музея было прымеркавана да 110-годдзя першага кінасеанса ў абласным цэнтры. У экспазіцыі, што размясцілася ў дзвюх залах Дома кіно, прадстаўлена гісторыя развіцця кінематографа ў рэгіёне. Адным з музейных рарытэтаў, у прыватнасці, з’яўляецца кінапраектар “Украіна”, які здольны і цяпер паказваць старыя фільмы на вузкай стужцы. Наведвальнікі могуць параўнаць, наколькі далёка пайшоў тэхнічны прагрэс, убачыўшы сучасныя прылады для дэманстрацыі фільмаў. У музеі ёсць таксама фільмасховішча. Упрыгожвае экспазіцыю старое фартэпіяна: мяркуецца, што за ім некалі сядзеў тапёр. На вечары, які прайшоў пасля адкрыцця музея, работнікаў кінаіндустрыі вобласці павіншавала творчая група Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. Гледачы ўбачылі фрагменты новых фільмаў “Чаклун і Румба” і “Шчыт Айчыны”, знятых на кінастудыі.

Даведка ГР

Першы кінасеанс у Віцебску адбыўся 15 лютага 1898 года. Ён праходзіў у будынку гарадскога яхт-клуба. Тады гледачам былі прадстаўлены двуххвілінныя кінастужкі французскай вытворчасці “Іспанскі народны танец” і “Французская артылерыя на парадзе”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter