Вытанчаныя творы Надзеі Радзіяновіч

У калекцыі майстрыхі больш за два дзясяткі незвычайных скульптурНезвычайнае захапленне яна адкрыла для сябе дзесяць гадоў таму. Дапамог выпадак. “Аднойчы ўбачыла на стале ў кроплях вады некалькі мудрагеліста сплеценых макаронін, і мяне як працяло: які цудоўны і падатлівы матэрыял для скульптур! — успамінае майстрыха. — Першым я змайстравала такі маленькі стаканчык, потым пачала рабіць кнігі, шкатулкі, вазы, кубкі, мініяцюрныя туфлікі, крэселка… Цяпер у мяне цэлая калекцыя такіх самаробак”.
У калекцыі майстрыхі больш за два дзясяткі незвычайных скульптур

Да кніг у Надзеі Радзіяновіч асаблівая павагаНезвычайнае захапленне яна адкрыла для сябе дзесяць гадоў таму. Дапамог выпадак. “Аднойчы ўбачыла на стале ў кроплях вады некалькі мудрагеліста сплеценых макаронін, і мяне як працяло: які цудоўны і падатлівы матэрыял для скульптур! — успамінае майстрыха. — Першым я змайстравала такі маленькі стаканчык, потым пачала рабіць кнігі, шкатулкі, вазы, кубкі, мініяцюрныя туфлікі, крэселка… Цяпер у мяне цэлая калекцыя такіх самаробак”.
А летась яна стварыла макет Нацыянальнай бібліятэкі. Яно і не дзіва: Надзея Міхайлаўна — дырэктар Лунінецкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. “У Беларусі то быў Год кнігі, а ў мяне слова “кніга” асацыюецца, вядома ж, не толькі з “крыніцай ведаў”, але і з бібліятэкай, — прадаўжае субяседніца. — Наша Нацыянальная бібліятэка — адзін з самых унікальных архітэктурных комплексаў у свеце. Ён уражвае і жыхароў сталіцы, і гасцей. Мне хацелася зрабіць нешта грандыёзнае, каб сапраўды захапляла. На стварэнне макета ў мяне пайшло шмат макароны і пяць месяцаў карпатлівай працы”.
Два гады таму па суседстве з домам Радзіяновічаў пачалі ўзводзіць праваслаўны храм. Гаспадыня вырашыла зрабіць такі ж храм з макароны. Ракавінкі, спагеці, грабеньчыкі плюс кемлівасць ды цярпенне — і ў яе атрымалася! За серыю работ “Макаронная фантазія” на конкурсе бібліятэчных работнікаў Беларусі “Сам сабе мастак” яна атрымала дыплом першай ступені.
Разглядаючы творы Надзеі Міхайлаўны, не стамляешся захапляцца: яны настолькі вытанчаныя, што здаюцца бязважкімі, сплеценымі з карункаў. “Гэта працаёмкі працэс, амаль ювелірны, — пасвячае яна ў тонкасці тэхналогіі. — Я ўжо так “набіла руку”, што на навобмацак вызначаю, калі даставаць “будматэрыял” з вады. Калі не датрымаць, то мучныя вырабы будуць далікатнымі, разваляцца. Калі ператрымаць — раcпаўзуцца. Бывае, клеіш-клеіш, а дом узяў ды і разваліўся. Гэта таму, што макарона — не звычайны будматэрыял, яна бывае няроўная, розная па памеры. Гатовы выраб пакрываю лакам, так і зберагаю. Некаторым па 10 гадоў — стаяць, не псуюцца”.
Сябры прапаноўвалі размалёўваць вырабы фарбамі, але Надзея Міхайлаўна супраць. Кажа, ёй больш падабаецца іх натуральны колер, бялёса-жоўты. А ці не спрабаваў нехта рабіць тое ж? Усміхаецца: “Жадаючыя былі, ды неяк хутка перагарэлі”. У бліжэйшых планах майстрыхі — вырабіць куст клубніц са свайго любімага матэрыялу да свята горада: Лунінец, як вядома, лічыцца ў Беларусі клубнічны раем.

Іна Ганчаровіч

На здымку:
Да кніг у Надзеі Радзіяновіч асаблівая павага
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter