“Вясёлка” гукала Вясну

У латышскім Даўгаўпілсе мясцовыя беларусы зладзілі традыцыйны абрадУ беларускай традыцыі ёсць, як вядома, абрадавае свята “Гуканне Вясны”. Раней гукалі язычніцкую багіню на пачатку года, цяпер жа — 14 сакавіка. Гэта непаўторныя дні, калі ўжо бачна, што зіма адступае. Каб Вясна прыйшла хутчэй, яе трэба гукаць. Для яе ж спявалі песні, вадзілі карагоды, прасілі сонейка абагрэць зямлю. У абрадзе, сцвярджаюць фалькларысты, галоўнае — весяліцца, спяваць ды радавацца жыццю.
У латышскім Даўгаўпілсе мясцовыя беларусы зладзілі традыцыйны абрад

Абрадавыя песні­-вяснянкі ў Даўгаўпілсе спяваюць і дзеціУ беларускай традыцыі ёсць, як вядома, абрадавае свята “Гуканне Вясны”. Раней гукалі язычніцкую багіню на пачатку года, цяпер жа — 14 сакавіка. Гэта непаўторныя дні, калі ўжо бачна, што зіма адступае. Каб Вясна прыйшла хутчэй, яе трэба гукаць. Для яе ж спявалі песні, вадзілі карагоды, прасілі сонейка абагрэць зямлю. У абрадзе, сцвярджаюць фалькларысты, галоўнае — весяліцца, спяваць ды радавацца жыццю.
23 сакавіка зладзілі такое свята выхаванцы беларускай нядзельнай школы “Вясёлка” з культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” пры Цэнтры беларускай культуры Даўгаўпілса ды іх настаўніцы Людміла Сінякова, Таццяна Блізнакова, Вольга Паўловіч, Галіна Сантоцкая. Запрасілі на свята і гурт народнай песні “Купалінка”, якім кіруе Вячаслаў Пятроў, ды жаночы ансамбль Дзённага цэнтра сацыяльнай рэабілітацыі “Іней” (кіраўнік Сяргей Алмакаеў).
У зале Цэнтра беларускай культуры сабралася шмат гасцей. Разам з намі сустракаць-гукаць Вясну прыйшлі консул Беларусі ў Даўгаўпілсе Юры Давыдоўскі, сябры суполкі “Уздым”, прадстаўнікі нямецкага таварыства “Erfolgs” ды іх госці з Чэхіі, гаражане, якім цікавая беларуская культура.
Гасцей вітала кіраўнік Цэнтра беларускай культуры Жанна Раманоўская, павіншаваў усіх са святам консул Юры Давыдоўскі. Потым дзеці чыталі вершы, спявалі песні на рускай, беларускай і латышскай мовах, гукалі Вясну. А ў народныя гульні разам з дзецьмі ўліліся і госці свята. Вельмі хацелася ўсім наблізіць час прыходу красуні-Вясны, паслухаць птушак — і дзеці пасвіствалі на птушках-свістульках.
Раней на свята гатавалі прысмакі ў выглядзе птушак, таму і ў нас для дзяцей быў прыгатаваны салодкі пернік “Пеўнічак”, а таксама смачныя квас і яблыкі.
Людзі гавораць: вясну прыносяць птушкі. Рознакаляровых са­маробных птушак нашы продкі падвешвалі як мага вышэй. Верылі: так птушкі, што вяртаюцца з выраю, хутчэй убачаць свой родны кут. Казалі, калі птушкі выберуць чыюсьці хату, то будзе там шчасце і людзі зажывуць заможна. Таму для свята дзеці ўпрыгожвалі залу сваімі птушкамі, якіх зрабілі з каляровай паперы.
Зладзілі мы і выставу работ вучняў Даўгаўпілскай лагапедычнай школы-інтэрната — цэнтра развіцця. Бо вельмі хочацца нам, каб наш Беларускі дом быў шчаслівым і заўсёды ў ім былі весялосць і госці.

Людміла Сінякова, сустаршыня таварыства “Уздым”

На здымку:
Абрадавыя песні­-вяснянкі ў Даўгаўпілсе спяваюць і дзеці
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter