Вяртанне Траецкай гары

Дзесяць раней безыменных сквераў Мінска набылі назвы
Дзесяць раней безыменных сквераў Мінска набылі назвы.

Шпітальны, Камароўскі, Траецкая гара.... Дзе знаходзяцца гэтыя скверы? Тым, хто ведае сучасны Мінск, няцяжка будзе здагадацца. Першы — на вуліцы Куйбышава, побач з помнікам архітэктуры ХХ стагоддзя, будынкам Галоўнага ваеннага шпіталя Міністэрства абароны Беларусі. Другі, вядома ж, ля Камароўскага рынка: непадалёк ад гандлёвага цэнтра “Люстэрка” і Дома мэблі. А гістарычную назву “Траецкая гара” атрымаў вялікі сквер пры Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета — у памяць пра даўнейшую Траецкую гару. Менавіта так, дарэчы, называлася і плошча, якая знікла ў 30-я гады, калі на ёй пабудавалі тэатр.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter