Узнагарода – па заслугах

Аўтар шматлікіх работ па ўкраіністыцы дацэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта Таццяна Кабржыцкая была ўганаравана адной з вышэйшых узнагарод Украіны — ордэнам Княгіні Вольгі. Ім адзначаюцца пашыральніцы ўкраінскай культуры ў свеце
Аўтар шматлікіх работ па ўкраіністыцы дацэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта Таццяна Кабржыцкая была ўганаравана адной з вышэйшых узнагарод Украіны — ордэнам Княгіні Вольгі. Ім адзначаюцца пашыральніцы ўкраінскай культуры ў свеце.

Адну з вышэйшых узнагарод Украіны ёй, ураджэнцы Львова і жонцы беларускага прафесара Вячаслава Рагойшы, уручыў на пасяджэнні Вучонага савета БДУ Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы. Адзначыўшы заслугі Таццяны Кабржыцкай на нівах украіністыкі і беларусістыкі, прамоўца павіншаваў узнагароджаную з выхадам вялікай анталогіі твораў пісьменнікаў блізкага замежжа, у тым ліку ўкраінскіх, пад сімвалічнай назвай “Мае браты, мае суседзі”, дзе укладанне і ўступныя артыкулы (агульны і па краінах) належаць Таццяне Кабржыцкай і Вячаславу Рагойшу.

Дзіяна Грышанава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter