Уменне знайсці адказы

Нядаўні фінал гульні “Што? Дзе? Калі?” падараваў яе аматарам сапраўдную інтрыгу. Здавалася, яшчэ на адну перамогу пабагацее каманда нашага суайчынніка Алеся Мухіна, уладальніка Хрустальнай савы (спецыяльны прыз лепшаму іграку сезона). Фінал, разам з тым, да апошняга моманту трымаў у напружаным чаканні.
Нядаўні фінал гульні “Што? Дзе? Калі?” падараваў яе аматарам сапраўдную інтрыгу. Здавалася, яшчэ на адну перамогу пабагацее каманда нашага суайчынніка Алеся Мухіна, уладальніка Хрустальнай савы (спецыяльны прыз лепшаму іграку сезона). Фінал, разам з тым, да апошняга моманту трымаў у напружаным чаканні.

— Мы прайгралі, — гаворыць Алесь Мухін, — але такія гульні, на маю думку, узбагачаюць.

— І ўсё ж такі, Алесь, няўжо не было расчаравання? Мне асабіста здалося, што ўдача ад вас адвярнулася.

— Вядома, мы настройваліся толькі на перамогу. Я вельмі перажываў за каманду. Для мяне было паказальным, што ніхто з тых, хто прысутнічаў тады ў клубе, не адказаў на апошняе пытанне.

— Ад капітана шмат у чым залежыць лёс каманды. Адказнасць псіхалагічна ўплывае на вас?

—Безумоўна. Гульня “Што? Дзе? Калі?” — гэта вялікае напружанне. Бо літаральна за хвіліну, якая па сцэнарыі гульні звычайна даецца камандзе на абмеркаванне пытання, трэба знайсці правільны адказ.

— Некалькі словаў пра гісторыю вашага сталення ў гульні “Што? Дзе? Калі?”

— Я не магу сказаць, што мне адразу поспех з неба на галаву зваліўся, але нейкая пуцяводная зорка па жыцці вяла. Са школьных гадоў
удзельнічаў у гуртку ін-тэлектуальных гульняў, які на той момант быў адзін з першых у Беларусі. Цяпер жа ў краіне больш за 200 дарослых і каля 500 дзіцячых камандаў па інтэлектуальных гульнях. Створана грамадскае аб’яднанне “Беларуская Ліга інтэлектуальных каманд”. З 1995 года я ў складзе зборнай Мінска пачаў ездзіць на здымкі тэлевізійнай праграмы “Брэйн Рынг” у Маскву. Мяне заўважылі і прапанавалі прайсці адбор у інтэлектуальны клуб “Што? Дзе? Калі?”. А ў 2001 годзе першы раз сеў за ігравы стол у элітарным клубе. Адразу ў якасці капітана. З першага разу каманда выйграла адборачную гульню, а пасля і фінал. З таго часу практычна ва ўсіх гульнях перамагалі.

— Некалі вы дапамагалі дзецям рыхтавацца да гэтай папулярнай гульні. А ці займаецеся гэтым сёння?

— Жаданне працаваць у якасці трэнера па інтэлектуальных гульнях не знікла, але часу не хапае. З настальгіяй згадваю Мінскую гімназію №7. Удзячны лёсу, што давялося выкладаць менавіта ў гэтай гімназіі. Я пра-працаваў там палову года і адразу мае выхаванцы выйгралі чэмпіянат Беларусі па “Што? Дзе? Калі?”. А другая каманда заняла трэцяе месца. Цяпер з-за занятасці не трэнірую, але заўсёды падтрымліваю спаборніцтвы, заўсёды бываю на фіналах чэмпіянатаў Беларусі па інтэлектуальных гульнях.

— Ці рэальна, што ў бліжэйшы час хтосьці з землякоў здолее як мінімум не саступіць вам за сталом элітарнага клуба?

— А чаму не? Па інтэлектуальным патэнцыяле наша краіна з’яўляецца адной з лепшых у свеце.

— Ці не хацелі б бачыць у складзе сваёй каманды суайчынніка?

— Хутчэй, я прапанаваў бы земляку пачынаць з новай. Бо мая каманда даўно гуляе ў адным складзе.

— Ці змянілася ваша самаацэнка пасля таго, як вы сталі вядомым?

— Наўрад ці. Пачаў больш цаніць час. Мне кажуць: “Як ты многа паспяваеш!” Адказваю: “А колькі яшчэ я не паспяваю!”

Павел Гаспадыніч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter