У спадарожніка — выдатны зрок

Нягледзячы на тое, што з моманту старту Беларускага касмічнага апарата не прайшло яшчэ і года, кошт заказаў на здымкі са спадарожніка ўжо ў 6 разоў перавышае выдаткі на яго стварэннеПаводле апошніх звестак прэс-службы Нацыянальнай акадэміі навук, у атрыманні інфармацыі з Беларускага касмічнага апарата праявіла зацікаўленасць яшчэ адна краіна. Азербайджан мае намер падпісаць пагадненне аб набыцці здымкаў з БКА для вырашэння задач экакантролю.
Нягледзячы на тое, што з моманту старту Беларускага касмічнага апарата не прайшло яшчэ і года, кошт заказаў на здымкі са спадарожніка ўжо ў 6 разоў перавышае выдаткі на яго стварэнне

Паводле апошніх звестак прэс-службы Нацыянальнай акадэміі навук, у атрыманні інфармацыі з Беларускага касмічнага апарата праявіла зацікаўленасць яшчэ адна краіна. Азербайджан мае намер падпісаць пагадненне аб набыцці здымкаў з БКА для вырашэння задач экакантролю.
Цяпер “у калекцыі” беларускага спадарожніка шмат здымкаў. Лясы, палі, рэкі Расіі, Беларусі, Непала, Бразіліі, Сірыі. Ёсць нават здымкі метэарыта, які ўпаў сёлета пад Чалябінскам. Сёння касмічны апарат можа рабіць выразную здымку аб’ектаў ад двух і больш метраў у даўжыню. Гэта якраз тыя параметры, якія дазваляюць ствараць навігацыйныя карты, што шырока выкарыстоўваюцца ў геолагаразведцы, картаграфіі, лясной і сельскай гаспадарцы.
Першым камерцыйным заказчыкам здымкаў з беларускага спадарожніка стала расійскае агенцтва «Иннотер». На пачатку лютага групе расійскіх і амерыканскіх навукоўцаў, якія цяпер працуюць па замове міністэрства лясной гаспадаркі Непала, быў перададзены камплект мікракадраў шматзанальных здымкаў для вызначэння якасных і колькасных характарыстык лясных масіваў гэтай краіны.
У красавіку на форуме “TIBO - 2013” у Мінску досвед беларускіх вучоных выклікаў цікавасць у азербайджанцаў. Тады намеснік Міністра сувязі і інфармацыйных тэхналогій Азербайджанскай Рэспублікі Эльмір Велізадэ выказаў вялікую зацікаўленасць у супрацоўніцтве ў галіне дыстанцыйнага зандавання Зямлі і геаінфармацыйных тэхналогій. Была дасягнутая дамоўленасць, каб падпісаць пагадненне па выкарыстанні інфармацыі, атрыманай з беларускага спадарожніка.
Як паведаміў дырэктар навукова-інжынернага прадпрыемства “Геаінфармацыйныя сістэмы” НАН Беларусі Сяргей Залатой, у бліжэйшы час здымкі плануецца прадаваць Міністэрству лясной гаспадаркі Расійскай Федэрацыі, міністэрствам Кубы, Венесуэлы, а таксама шэрагу дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі.

Іна Ганчаровіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter