У Сібіры — з родным смакам

“Смачна!!!” — кніга пад такой назвай выйшла ў Новасібірскім цэнтры беларускай культурыВыданне, якое ўжо карыстаецца вялікай папулярнасцю не толькі сярод беларусаў, нядаўна прэзентавалася ў цэнтры. Між тым гэта ўжо трэцяя кніга, выдадзеная з яго падтрымкай. Зборнік “Сібірру звязаныя лёсы” быў пра знакамітых беларусаў, якія ўнеслі значны ўклад у гісторыю, навуку, культуру Сібіры. Калі ён выйшаў, гаварылі: трэба падключаць у работу дыяспары і маладое пакаленне — дзяцей і ўнукаў. Хоць і ў Сібіры нарадзіліся яны, увабралі рускую культуру, але ж — у сем’ях, дзе памятаюць і паважаюць беларускую мову, традыцыі продкаў. Так з’явілася кніга “У Беларусі маёй крыніцы” — пра тое, хто і як з нашых апынуўся ў Сібіры, адбыўся ў прафесіі, чым помніцца яму родная Беларусь.
“Смачна!!!” — кніга пад такой назвай выйшла ў Новасібірскім цэнтры беларускай культуры

Кніга “Смачна!!!”  багата ілюстраванаВыданне, якое ўжо карыстаецца вялікай папулярнасцю не толькі сярод беларусаў, нядаўна прэзентавалася ў цэнтры. Між тым гэта ўжо трэцяя кніга, выдадзеная з яго падтрымкай. Зборнік “Сібірру звязаныя лёсы” быў пра знакамітых беларусаў, якія ўнеслі значны ўклад у гісторыю, навуку, культуру Сібіры. Калі ён выйшаў, гаварылі: трэба падключаць у работу дыяспары і маладое пакаленне — дзяцей і ўнукаў. Хоць і ў Сібіры нарадзіліся яны, увабралі рускую культуру, але ж — у сем’ях, дзе памятаюць і паважаюць беларускую мову, традыцыі продкаў. Так з’явілася кніга “У Беларусі маёй крыніцы” — пра тое, хто і як з нашых апынуўся ў Сібіры, адбыўся ў прафесіі, чым помніцца яму родная Беларусь.
А сакрэт задумы кнігі “Смачна!!!” вынікае з самой яе назвы, як і крытэрыі адбору асобаў. У цэнтр на святочныя канцэрты, вячоркі ідуць і беларусы, і карэнныя сібіракі. Хто быў на Бацькаўшчыне — дзеліцца ўражаннямі, іншыя слухаюць ды на вус матаюць. Успамінаюцца і памятныя з дзяцінства стравы: хто што еў за бацькоўскім сталом. На сустрэчу кожная гаспадыня гатуе-прыносіць нешта сваё, хатняе. Смакуюць, дзеляцца сакрэтамі. Вось і вырашылі мы пашыраць пералік страў, узяць лепшае з беларускай ды сібірскай кухні. Ідэя ж “даспела” на фэсце “Свята бульбы” ў адным з раёнаў вобласці: там шмат беларусаў. Рэцэпты бульбяных страў і склалі аснову кнігі. Прыклаліся салаты, ласункі, напоі… Можа падацца: многія рэцэпты падобныя. Але кожная ж гаспадыня выяўляецца адметна: дабаўкі, кампаненты. Карацей — творчы падыход!
Сакрэты кухарскія выкладзены адвольна. Адзіны мужчына сярод аўтараў, Ян Коцікаў, свае рэцэпты “здобрыў” вершам па-беларуску “Бацькоўская ежа”. Хтосьці ўспамінае, як гатавалі мама ці бабуля. А беларуска Валянціна Вечаржова, якая жыве ў Чэхіі, падзялілася рэцэптамі папулярных у чэхаў кнэдлікаў. Цікава! Усе тэксты — з прыгожымі фотаздымкамі. Дарэчы, на традыцыйнай прэзентацыі кожны аўтар прадставіў любімую страву, пераможцы атрымалі прызы.
Заканчваецца мой зборнік словамі “Смачна есцi!”. Таго ж я жадаю і маім землякам, усім чытачам. Бо кулінарнае мастацтва — яшчэ адна яркая грань нашай нацыянальнай культуры.

Людміла Бяляўская, член Саюза журналістаў Расіі

На здымку:
Кніга “Смачна!!!” багата ілюстравана
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter