У рэгіёнах — шмат цікавага і карыснага

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол ЗША у Беларусі Карэн Сцюарт лічыць перспектыўным развіццё ў Беларусі сельскага экатурызму.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол ЗША у Беларусі Карэн Сцюарт лічыць перспектыўным развіццё ў Беларусі сельскага экатурызму.

На сустрэчы ў Гродна са старшынёй абласнога выканаўчага камітэта Уладзімірам Саўчанкам пасол падкрэсліла, што плануе больш дэталёва пазнаёміцца з сельскім экатурызмам, каб у далейшым прыцягнуць у Беларусь для адпачынку сваіх суайчыннікаў. Напярэдадні яна наведала Лідскі раён, дзе ўдзельнічала ў паходзе па рацэ Нёман на плоце, пабывала на адзіным у рэспубліцы падвясным мосце праз Нёман, пазнаёмілася з іншымі мясцовымі славутасцямі.

У аблвыканкаме таксама абмяркоўваліся пытанні партнёрства ў знешнім гандлі. Таваразварот Злучаных Штатаў з Гродзенскай вобласцю за пяць месяцаў склаў каля 20 мільёнаў долараў, што амаль на 70 працэнтаў больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2006 года. Амаль удвая ўзрос экспарт Гродзеншчыны. З рэгіёна ў ЗША было накіравана мінеральных угнаенняў, комплексных сінтэтычных нітак, аптычных прыбораў на 16 мільёнаў долараў. Імпарт з ЗША ў Гродна (легкавыя аўтамабілі, медыцынскія прыборы) склаў 4 мільёны долараў.

Юрый Акудовіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter