У небе над Прыпяццю

Арнітолагі зарэгістравалі рэдкі мігрыруючы праз Беларусь від птушак — шыладзюба.
Арнітолагі зарэгістравалі рэдкі мігрыруючы праз Беларусь від птушак — шыладзюба.

Рэдкую “госцю” ўбачылі спецыялісты Тураўскай станцыі назірання за міграцыяй птушак, размешчанай у сярэдняй плыні ракі Прыпяць (Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці). Да гэтага праз тэрыторыю Беларусі падчас вясенняй міграцыі шыладзюб пралятаў усяго адзін раз. “Шляхі пералётаў гэтых відаў птушак праз нашу краіну не пралягаюць, аднак бываюць выпадкі, калі паўднёвыя віды птушыных мігрыру-юць значна паўночней натуральных месцаў пасялення. Такая з’ява назіраецца вельмі рэдка”, — растлумачыла навуковы супрацоўнік НПЦ Нацыянальная акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах Ірына Самусенка.

За некалькі апошніх дзесяцігоддзяў колькасць шыладзюбаў прыкметна скарацілася. Гэта выклікана ў першую чаргу сельскагаспадарчым асваеннем берагоў і астравоў пад выпас жывёлы, а таксама спусташэннем гнёздаў гэтых птушак дробнымі наземнымі драпежнікамі. Сёння ў многіх краінах, якія насяляюць шыладзюбы, актыўна прымаюцца меры для захавання гэтых рэдкіх птушак.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter