У Дар’і — голас-дар!

Дар’я Бялясава, школьніца з горада Горкі Магілёўскай вобласці, заваявала Гран-пры ў намінацыі “сола-вакал” на ХІІІ Міжнародным фестывалі эстраднай творчасці “Зорны Крым”
Дар’я Бялясава, школьніца з горада Горкі Магілёўскай вобласці, заваявала Гран-пры ў намінацыі “сола-вакал” на ХІІІ Міжнародным фестывалі эстраднай творчасці “Зорны Крым”.

У фестывалі ўдзельнічала больш за 500 юных талентаў з Беларусі, Казахстана, Малдовы, Расіі, Украіны і іншых краін ва ўзросце ад 4 да 20 гадоў. Яны спаборнічалі ў такіх намінацыях, як салісты, шоу-групы, танцавальныя калектывы, тэатры мод. Цэлых шэсць дзён доўжыліся выступленні, а пераможцаў вызначала прадстаўнічае журы .

Дарэчы, Гран-пры былі ўдастоены толькі двое ўдзельнікаў: Дар’я Бялясава і харэаграфічны калектыў з Украіны.

Сяргей Кажэмякін
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter