У чаканні канкурэнтных прапаноў

Гомельская і Магілёўская вобласці прымуць удзел у праграмах трансмежнага супрацоўніцтва
Гомельская і Магілёўская вобласці прымуць удзел у праграмах трансмежнага супрацоўніцтва.

Маецца на ўвазе ўзаемадзеянне з дзяржавамі ЕС па трох праграмах: “Латвія-Літва-Беларусь”, “Рэгіён Балтыйскага мора” і “Польшча-Беларусь-Украіна”. Раней у гэтых праграмах удзельнічалі толькі вобласці, якія непасрэдна мяжуюць з краінамі Еўрасаюза (Гродзенская, Брэсцкая, Віцебская). Цяпер, па новай тэрміналогіі еўрапейскай супольнасці, трансмежнымі прызнаны і ўсходнія рэгіёны.

Як лічыць выканаўчы дырэктар Каардынацыйнага бюро Праграмы ТАСІС Еўрапейскага саюза ў Беларусі Леанід Арлоў, цяпер важна якасна падрыхтаваць заяўкі на ўдзел у конкурсе праектаў трансмежнага супрацоўніцтва. Многае тут залежыць ад таго, наколькі ўмела будуць скаардынаваны дзеянні патэнцыйных удзельнікаў Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства, органаў мясцовай улады, рэгіянальнага агенцтва эканамічнага развіцця і іншых структур, якія маюць дачыненне да падрыхтоўкі заявак.

Валерый Сідорчык
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter