Творчасць не мае межаў

У Маскве, у Доме рускага замежжа, прайшоў вечар беларускай літаратуры
У Маскве, у Доме рускага замежжа, прайшоў вечар беларускай літаратуры.

Падзея адбылася ў рамках Дзён Беларусі ў Маскве. У гэты вечар прайшла прэзентацыя унікальнага нумара літаратурна-мастацкага часопіса “Сибирские огни”, выпуск якога цалкам — усе 180 старонак — прысвечаны творчасці сучасных беларускіх празаікаў і паэтаў, многія з якіх ніколі раней не публікаваліся на рускай мове. Рэдакцыя адабрала творы 20 яркіх прадстаўнікоў беларускай літаратуры. Сярод гасцей вечара былі пісьменнік Валерый Казакоў, галоўны рэдактар часопіса Уладзімір Беразеў, літаратурныя крытыкі. Музычным упрыгожаннем вечара стала выступленне беларускага барда Віктара Шалкевіча.

— Ідэя выпуску, прысвечанага беларускай літаратуры, — сказаў Уладзімір Беразеў, — належыць руска-беларускаму пісьменніку Валерыю Казакову, які 8 гадоў жыў у Сібіры, а цяпер працуе ў Маскве. Часопіс традыцыйна займаўся перакладамі. Абараняць сваю родную мову творчасцю — і доўг, і гонар, і подзвіг.

На сустрэчы прагучалі вершы ўжо вядомых і маладых аўтараў — у прыватнасці, студэнткі Літаратурнага інстытута Яраславы Ананкі.

Таццяна Міхайлава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter