Традыцыі добрасуседства

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Польшча Леху Качынскаму
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Польшча Леху Качынскаму.

Як паведамілі ў беларускай дыпмісіі ў Варшаве, пасля цырымоніі ўручэння грамат адбылася кароткая гутарка Віктара Гайсёнка з Лехам Качынскім. У ходзе размовы былі закрануты стан і перспектывы развіцця беларуска-польскіх адносін, узаемадзеянне дзвюх краін у розных сферах.

Цырымонія ўручэння даверчых грамат прайшла ў Прэзідэнцкім палацы. З гэтай нагоды была выстраена ганаровая варта Войска Польскага. Віктар Гайсёнак усклаў таксама вянок да Магілы невядомага салдата на цэнтральнай плошчы ў Варшаве.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter