Тэмпературныя рэкорды

16 жніўня ў Мінску было зафіксавана плюс 34 градусы
16 жніўня ў Мінску было зафіксавана плюс 34 градусы.

Па шматгадовых дадзеных Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, папярэдні рэкорд гэтага дня — плюс 31 градус — быў зафіксаваны ў сталіцы ў 1954 годзе.

Самая ж высокая тэмпература паветра сёлета ў сярэдзіне жніўня зарэгістравана на метэастанцыі Лельчыцы Гомельскай вобласці: 37,5 градусу вышэй за нуль.

Валерый Сідорчык
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter