Тэхніка прыйшлася даспадобы Каракасу

Венесуэла збіраецца набыць беларускія трактары
Венесуэла збіраецца набыць беларускія трактары.

Магчыма, і вось такія магутныя трактары “Беларусь” хутка будуць працаваць на венесуэльскіх палетках“Відавочным доказам таго, што сусветны фінансавы крызіс не закране Венесуэлу ў той ступені, аб якой некаторыя гавораць, з’яўляецца абмеркаванне паміж Каракасам і Мінскам пастаўкі ў 2009 годзе ў Венесуэлу 1042 трактароў МТЗ і 50 грузавых аўтамабіляў МАЗ. Таксама Венесуэла закупіць вялікую колькасць сельскагаспадарчай тэхнікі, запчастак і іншага абсталявання” — сказаў у інтэрв’ю Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Амерыка Дыяс Нуньес.

Пасол таксама адзначыў, што Міністэрства лёгкай прамысловасці і гандлю Венесуэлы вядзе перагаворы з беларускімі прадпрыемствамі праз Венесуэльскую аграрную карпарацыю і яе філіял — Кампанію механізацыі і транспарту “Педра Камеха”, якая накіравала ў Мінск сваю дэлегацыю. Беларуская тэхніка будзе закупляцца ў адпаведнасці з распара-джэннем Баліварыянскага ўрада Уга Чавеса з мэтай развіцця сельскагаспадарчай галіны. “У краіне існуюць розныя міжнародныя фонды, якія створаны сумесна з дружалюбнымі краінамі, і якія фінансуюць такія закупкі. Такім чынам, у гэтым аспекце мы не залежым ад цэн на нафту”, — падкрэсліў дыпламат.

Як вядома, у 2009 годзе ў Каракасе будуць пабудаваны сумесныя беларуска-венесуэльскія заводы па вытворчасці трактароў і грузавых машын, якія на працягу года пачнуць выпускаць прадукцыю і пастаўляць яе таксама ў краіны, што ўваходзяць у арганізацыю “Баліварыянская альтэрнатыва для народаў нашай Амерыкі” (ALBA). “Мы закупляем новую тэхніку і ствараем СП у адпаведнасці з першачарговымі інтарэсамі нашай нацыі”, — падкрэсліў Амерыка Дыяс Нуньес.

Галіна Грышкевіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter