Таленты з Прынёманскага краю

Творчыя калектывы Гродзеншчыны выступілі са справаздачным канцэртам у Палацы Рэспублікі
У вырабах з “Нёмана” — веснавы настройТворчыя калектывы Гродзеншчыны выступілі са справаздачным канцэртам у Палацы Рэспублікі.

40 лепшых калектываў удзельнічалі ў канцэрце, прысвечаным 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

А ўсяго ў канцэртнай праграме “Мой край Прынёманскi — маё спрадвечнае каханне” выступіла амаль паўтары тысячы артыстаў. У Палацы Рэспублікі была адкрыта і выстава сучаснага мастацтва і вырабаў народных майстроў “Нaтхненне i майстэрства творцаў Пaнямоння”. На выставе — звыш 200 работ мастакоў, графікаў, скульптараў Гродзеншчыны.

Гэта — і арыгінальныя вырабы з саломкі, лазы, бісера, лепшыя ўзоры ткацтва, гафту (мастацкай вышыўкі), выцінанкі, ганчарнага і бандарнага мастацтва, вырабаў з дрэва і скуры. Дэмастраваліся і вырабы майстраў вядомага шклозавода “Нёман”.

Таццяна Вішнеўская
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter