Такая сур’ёзная гульня...

Лялькі і фатаграфіі прадстаўлены на выставе “Вобразы і падабенствы” ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры
Які цікавы вобраз!Лялькі і фатаграфіі прадстаўлены на выставе “Вобразы і падабенствы” ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Экспазіцыя — гэта хоць і лялечны, але ў той жа час сапраўдны перформанс: лялькі і фатаграфіі сустракаюцца на выставе ў складаным узаемадзеянні. Прадстаўлены аўтарскія лялькі Ганны Балаш і работы фотамастака Данілы Парнюка.

Аб’яднальным модулем праекта з’яўляецца лялька — падабенства чалавека. Новая серыя лялек Ганны Балаш (іх сем, і сімволіку гэтага ліку кожны глядач можа расшыфроўваць самастойна) раскрывае тэму раскошы і галечы.

Фотаработы Данілы Парнюка падтрымліваюць і развіваюць тэму адносінаў паміж вобразамі і падабенствамі, прынцамі і жабракамі. Фатаграфічная частка праекта іграе важную ролю ў тым, што мастакам удалося надаць лялечнаму — але зусім не цацачнаму — праекту сур’ёзнасць і глыбіню, пазбегнуць замілаванай саладжавасці, з якой часта звязваецца само слова “лялька”.

Ганна Курчатава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter