Табе, Украiна

Выстаўка твораў беларускiх мастакоў, прысвечаная трынаццатай гадавiне з дня абвяшчэння незалежнасцi Украiны, адкрыецца 19 жнiўня ў Музеi сучаснага выяўленчага мастацтва. Знамянальна, што такiя культурныя падзеi сталi ўжо добрай традыцыяй. Асноўная iдэя праекта – дэманстрацыя творчасцi майстроў розных пакаленняў i ўзростаў, якiя цi нарадзiлiся ва Украiне, цi па месцы жыхарства, творчай тэматыцы (як, напрыклад, У. Стальмашонак, значная колькасць пейзажаў якога апявае прыроду Украiны) звязаныя з ёй.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter