Сяброўскія стасункі мацнеюць з кожным турыстычным рэйсам

Беларусь і Літва маюць намер як мага шырэй выкарыстоўваць турыстычны рэсурс Аўгустоўскага канала.
Вандроўкі па Аўгустоўскаму каналу набываюць папулярнасцьМіністэрства спорту і турызму Беларусі і Дэпартамент турызму Міністэрства гаспадаркі Літвы на пасяджэнні змешанай беларуска-літоўскай рабочай групы па турызму ў Гродне падпісалі праграму супрацоўніцтва ў турыстычнай сферы на 2007-2008 гады.

У ліку асноўных напрамкаў сумеснай дзейнасці — шырокае выкарыстоўванне турыстычнага рэсурсу Аўгустоўскага канала, а таксама ракі Нёман. Перспектыўным стане і стварэнне сумесных прадпрыемстваў у турыстычнай зоне для развіцця інфраструктуры, сеткі паслуг, рэалізацыя іншых маркетынгавых праектаў. На думку намесніка міністра спорту і турызму Беларусі Часлава Шульгi, правядзенне такіх мерапрыемстваў будзе садзейнічаць развіццю турызму ў зоне Аўгустоўскага канала, які ўжо стаў адным з месцаў адпачынку не толькі для беларускіх грамадзян.

Адпаведна з праграмай будзе актывізавана супрацоўніцтва ў галіне турызму паміж Гроднам і Друскінінкаем — у гэтых гарадах маюць намер стварыць турыстычныя інфармацыйныя цэнтры.

У ходзе пасяджэння бакі таксама абмеркавалі пытанні развіцця прыгранічнага турызму, стварэння ўмоў для камбінаваных міжнародных тураў з выкарыстаннем турыстычнага патэнцыялу дзвюх краін, магчымасці рэалiзацыi іншых перспектыўных сумесных праектаў у гэтай сферы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter