Святло ў Купалавым доме

Цікавае жыццё віруе ў музеі, супрацоўнікі якога — у ліку лаўрэатаў спецыяльнай прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтваПрызнацца, я і не здзівіўся, калі ў спісе тых, хто нядаўна быў ушанаваны прэміямі Прэзідэнта “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнымі прэміямі дзеячам культуры і мастацтва, пабачыў калектыў Дзяржаўнага літаратурнага музей Янкі Купалы. Так адзначана вялікая праца самаадданых людзей па захаванні, папулярызацыі літаратурнай спадчыны Песняра. Летась адной са знакавых іх спраў стала, помніцца, прыгожае літаратурна-песеннае свята ў Вязынцы, дзе 130 гадоў таму і нарадзіўся будучы класік, Іван Дамінікавіч Луцэвіч. Было і шмат іншых юбілейных падзей.
Для супрацоўніц Купалаўскага музея юбілейны год Песняра быў асабліва багатым на падзеіЦікавае жыццё віруе ў музеі, супрацоўнікі якога — у ліку лаўрэатаў спецыяльнай прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва

Прызнацца, я і не здзівіўся, калі ў спісе тых, хто нядаўна быў ушанаваны прэміямі Прэзідэнта “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнымі прэміямі дзеячам культуры і мастацтва, пабачыў калектыў Дзяржаўнага літаратурнага музей Янкі Купалы. Так адзначана вялікая праца самаадданых людзей па захаванні, папулярызацыі літаратурнай спадчыны Песняра. Летась адной са знакавых іх спраў стала, помніцца, прыгожае літаратурна-песеннае свята ў Вязынцы, дзе 130 гадоў таму і нарадзіўся будучы класік, Іван Дамінікавіч Луцэвіч. Было і шмат іншых юбілейных падзей.
“Мы, людзі творчай працы, шчыруем дзеля росквіту роднай Беларусі, таму вельмі сімвалічна, што прызнанне заслуг, ушанаванне калектыву Купалаўскага музея адбылося па выніках работы ў юбілейны для Песняра год”, — гаварыла на ўрачыстасці ад імя ўзнагароджаных дырэктар музея Алена Ляшковіч. — Гэта сведчанне вялікай увагі, якую дзяржава надае развіццю нацыянальнай культуры. Дзякуючы такой падтрымцы юбілеі Янкі Купалы і Якуба Коласа адзначаны годна, на высокім узроўні, падзеі мелі міжнародны розгалас. Да таго ж юбілейны для Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка год быў у краіне аб’яўлены і Годам кнігі”. Алена нагадала, што Пясняр усё жыццё светла марыў пра незалежную Беларусь, верыў, што яна зойме “пачэсны пасад між народамі” — і мары тыя спраўдзіліся. То няхай жа, звярнулася Алена Ляшковіч са сцэны Палаца Рэспублікі да ўсіх, “і надалей творчая спадчына Янкі Купалы будзе для нас прыкладам сапраўднага патрыятызму. Хай палымяныя словы паэта гучаць у сэрцы кожнага беларуса магутным заклікам да пабудовы моцнай і квітнеючай дзяржавы”.
Летась у музеі, за яго межамі, у тым ліку і ў іншых краінах, праходзілі дзясяткі імпрэз, выстаў, прэзентацый, найперш у гонар, у памяць пра класіка літаратуры. Пра некаторыя з іх мы паведамлялі чытачам. Ладзіліся сустрэчы з творцамі, што прадаўжаюць Купалаўскія традыцыі — у тым лёгка пераканацца, заглянуўшы і на цікавы, інфармацыйна насычаны сайт музея ў інтэрнэце. Адна з апошніх аб’яў: “Запрашаем на “Калядкі ў Купалавым доме”, штодзённа ў дні зімовых канікул”. Музейшчыкі весела сустракалі маленькіх сяброў з настаўнікамі, татамі і мамамі, бабулямі і дзядулямі ды самі ігралі калядныя ролі ў прадстаўленнях. Дзеці ахвотна карагодзілі з калядоўшчыкамі, спявалі, танцавалі, удзельнічалі ў гульнях і, вядома ж, вершы таксама чыталі.
У сярэдзіне снежня ў Беларускай дзяржфілармоніі ладзілася ўрачыстасць з нагоды 130-х угодкаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. У ліку тых, хто займаўся яе арганізацыяй, былі супрацоўнікі Купалаўскага і Коласаўскага музеяў. Алена Ляшковіч згадвае, як цікава праходзілі грамадска-культурная акцыя “Чытаем Купалу разам”, імпрэза праекта “Музейныя лабірынты”, вечарына “Янка Купала ў дыялогу культур”, прэзентацыя кнігі “Янка Купала. “Мне сняцца сны аб Беларусі…” — яна пабачыла свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Музейшчыкі-купалаўцы не проста ўдзельнічалі восенню ў Першым нацыянальным форуме “Музеі Беларусі” ў Гродне — вярнуліся адтуль з перамогай у намінацыі “Лепшае мастацкае праектаванне экспазіцыі”. А за пару месяцаў да таго прайшло і ўрачыстае адкрыццё першай чаргі новай экспазіцыі ў музеі. У верасні рэалізаваны і значны міжнародны праект: у Вільнюсе пад час Дзён культуры Беларусі ў Літве ладзілася выстава “Не загаснуць зоркі ў небе”, прысвечаная жыццю і творчасці Песняра ў Вільні ў 1908—1915 гадах. Рабілася яна з удзелам супрацоўнікаў Музея Янкі Купалы.

Іван Ждановіч
На здымку:
Для супрацоўніц Купалаўскага музея юбілейны год Песняра быў асабліва багатым на падзеі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter