Свята ў горад бусел прынясе

Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур пройдзе 4-5 чэрвеня ў Гродне ў адзінаццаты раз і ўпершыню — пад падтранатам ЮНЕСКА
Сёлета сімвалам гродзенскага фестывалю стане бусел: крылы яго ўпрыгожаць нацыянальныя арнаменты розных народаў. Застанецца і традыцыйны лагатып свята — кветка з рознакаляровымі пялёсткамі. Іх выявы будуць на білбордах, інфастэндах і буклетах. Як паведаміла на нядаўняй прэс-канферэнцыі новы дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Антоненка, усяго ў Гродне з непасрэдных удзельнікаў будзе 800 прадстаўнікоў 37 нацыянальнасцяў. Упершыню ўдзел у фестывалі прымуць выхадцы са ЗША, Нігерыі, Сірыі, Шры-Ланкі, а таксама Чачні.

Традыцыйна фестываль адкрыецца ўрачыстым шэсцем удзельнікаў. Пачнуць працаваць нацыянальныя падворкі. Прычым галоўнай ідэяй пры іх афармленні стане: “Дом, у якім мы жывём”. Дыяспары “ўзвядуць” юрты, саклі, мазанкі з сімвалічным адлюстраваннем у іх традыцый вядзення побыту і этнакаларыту. І гэта будуць непаўторныя акорды ў асноўнай тэме ХІ фестывалю: “Беларусы — нацыя, якая аб’ядноўвае”.

Арганізатары свята ў Гродне рыхтуюць і насычаную музычную праграму. 

Кацярына Мядзведская
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter