Свята ў Гайнаўцы

У польскай Гайнаўцы (Падляскае ваяводства) прайшло Свята беларускай культуры.
У польскай Гайнаўцы (Падляскае ваяводства) прайшло Свята беларускай культуры.

Пачыналася свята паказам фільма “Карані” — аб жыцці і дзейнасці беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы. Была наладжана выстава твораў народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча “Мой родны кут”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Адбылося таксама ўзнагароджанне пераможцаў маладзёжнай усяпольскай алімпіяды па беларускай мове. З канцэртам выступіў ансамбль народнай песні “Купалінка” Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Падчас свята былі арганізаваны выставы беларускай літаратуры, сувенірных вырабаў.
Гайнаўка з’яўляецца адным з найболей “беларускіх” гарадоў Польшчы. Паводле апошняга перапісу насельніцтва, больш чвэрці жыхароў горада — гэта польскія беларусы. А ў Гайнаўскім гміне беларусы увогуле складаюць каля 65 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва.

Ірына Цімохіна
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter