Светлыя песні лёсу

Да 68-годдзя з дня нараджэння народнага артыста СССР і Беларусі Уладзіміра Мулявіна ўведзена ў абарачэнне паштовая марка “Ансамбль “Песняры”. Уладзімір Мулявін”. Цырымонія гашэння маркі прайшла ў Белдзяржфілармоніі
На цырымоніі гашэння маркіДа 68-годдзя з дня нараджэння народнага артыста СССР і Беларусі Уладзіміра Мулявіна ўведзена ў абарачэнне паштовая марка “Ансамбль “Песняры”. Уладзімір Мулявін”. Цырымонія гашэння маркі прайшла ў Белдзяржфілармоніі.

Выпуск маркі — толькі адно з мерапрыемстваў, прысвечаных дню нараджэння Уладзіміра Мулявіна. У прыватнасці, у Бел-дзяржфілармоніі прайшоў сольны канцэрт народнага артыста СССР Іосіфа Кабзона ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча. Усе жадаючыя змаглі паглядзець відэасюжэты і архіўныя запісы, прысвечаныя жыццю Уладзіміра Мулявіна, а ў фае Вялікай залы Белдзяржфілармоніі прайшла фотавыстава.

Уладзімір Мулявін нарадзіўся 12 студзеня 1941 года. У Беларусь ён прыехаў пасля заканчэння музычнага вучылішча ў Свярдлоўску. Стварыў Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры” і доўгі час кіраваў ім. Творчы дыяпазон майстра вельмі шырокі: ён быў і кампазітарам, і аранжыроўшчыкам, і дырыжорам, і спеваком, і гітарыстам-віртуозам.
Варта зазначыць, што цяпер творчая спадчына Уладзіміра Мулявіна даволі поўна прадстаўлена ў кнігах і на кампакт-дысках. У прыватнасці, створаны дакументальны фільм “Гучанне жыцця”, на дысках запісаны аўтарскія і народныя песні ў апрацоўцы майстра — іх назбіралася 235. Прычым кампазіцыі размеркаваны такім чынам, што кожны альбом адлюстроўвае пэўны этап творчасці музыканта. Выйшаў і нотны альбом “У. Мулявін. Беларусь — мая песня”. У яго ўвайшлі ўнікальныя матэрыялы, прычым не толькі музычныя, але і артыкулы мастацтвазнаўцаў, фотаздымкі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter