Свае ў роднай прасторы

Суайчынніцы з замежжа дзеляцца ўражаннямі пра тое, як гасцявалі на БацькаўшчынеУ мінулым нумары мы расказалі, што на XVII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы “СМІ ў Беларусі” гасцявалі суайчыннікі з Латвіі, Расіі, Эстоніі. Цяпер ёсць магчымасць перадаць іх уражанні, меркаванні пасля ўбачанага і пачутага. Спадзяемся, актывісты і з іншых беларускіх суполак у будучыні змогуць наведваць семінар, які ладзяць супрацоўнікі апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Што трэба для гэтага? Выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці СМІ або і выдаваць уласную газету, кнігі, як тое робяць беларусы Латвіі. Дарэчы, дэлегацыя з гэтай краіны была прадстаўнічай. У яе складзе — старшыня праўлення Саюза беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова, галоўны рэдактар газеты “Прамень” Леанід Шакавец і яго намеснік Барыс Піскуноў, а таксама Станіслаў Валодзька — паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, сустаршыня Беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” з Даўгаўпілса.
Суайчынніцы з замежжа дзеляцца ўражаннямі пра тое, як гасцявалі на Бацькаўшчыне

Для суайчыннікаў з замежжа родны кут заўсёды мілыУ мінулым нумары мы расказалі, што на XVII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы “СМІ ў Беларусі” гасцявалі суайчыннікі з Латвіі, Расіі, Эстоніі. Цяпер ёсць магчымасць перадаць іх уражанні, меркаванні пасля ўбачанага і пачутага. Спадзяемся, актывісты і з іншых беларускіх суполак у будучыні змогуць наведваць семінар, які ладзяць супрацоўнікі апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Што трэба для гэтага? Выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці СМІ або і выдаваць уласную газету, кнігі, як тое робяць беларусы Латвіі. Дарэчы, дэлегацыя з гэтай краіны была прадстаўнічай. У яе складзе — старшыня праўлення Саюза беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова, галоўны рэдактар газеты “Прамень” Леанід Шакавец і яго намеснік Барыс Піскуноў, а таксама Станіслаў Валодзька — паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, сустаршыня Беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” з Даўгаўпілса.
Вось што расказала ў апошні дзень выстаўкі Валянціна Піскунова: “Мы, беларусы Латвіі, бываем на выставе “СМІ ў Беларусі” штогод, прадстаўляем газету “Прамень”, многім вядомую, іншыя нашы выданні. Вельмі прыемна, што сёлета і выстава арганізавана на высокім узроўні, і нас сустракалі як дарагіх гасцей — па спецыяльнай, добра прадуманай праграме. Гэта, вядома ж, вельмі кранула: што да нас такая ўвага. Семінар ладзіўся ўпершыню, і мы спадзяемся, што як форма супрацоўніцтва беларускай дзяржавы з суайчыннікамі замежжа ён прыжывецца і такія сустэчы, семінары стануць сістэмнымі. Вялікі дзякуй за клопаты ўпаўнаважанаму Леаніду Гуляку, іншым супрацоўнікам яго апарата. У нас было шмат цікавых і карысных сустрэч, у тым ліку ў Мінскім аблвыканкаме, Нясвіжскім райвыканкаме, Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Мы яшчэ раз сышліся ў думцы: да працы з беларусамі замежжа варта падключаць менавіта парламентарыяў — ад гэтага будзе ўзаемная карысць. Праектаў сумесных у нас пакуль няма, але гатоўнасць да ўзаемадзеяння ёсць, так што і справы сумесныя будуць, у прыватнасці, звязаныя з работай СМІ. Як вядома, Саюз беларусаў Латвіі ўжо мае дагаворы аб супрацоўніцтве з Мінінфармацыі Беларусі, з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур. У нас вялікі досвед выдавецкай справы, наша газета “Прамень” выходзіць амаль дваццаць гадоў, і мы дасылаем яе ў многія беларускія міністэрсты: гэта каб нас на Бацькаўшчыне ведалі ды не забывалі. Сёлета мы плануем зрабіць вялікую імпрэзу ў Ліепаі: падтрымаць землякоў з суполкі “Мара”, якія набылі на аўкцыёне свой кут, дапамагчы ім у зборы сродкаў на рамонт будынка, стварэнне Беларускага дома. А ўвогуле мы — за тое, каб было больш такіх месцаў па ўсім свеце. Тады нам будзе лягчэй падтрымліваць стасункі, “сябраваць беларускімі дамамі”.
З Цюмені прыехала на Бацькаўшчыну наша пастаянная аўтарка, кіраўнік інфармацыйнага цэнтра арганізацыі “Саюз — інтэграцыя брацкіх народаў” Людміла Бакланава. Яна выступала на імпрэзе, што ладзілася на выставе, прамова падаецца з невялікімі скарачэннямі: “Вялікая мая ўдзячнасць журналістам “Голасу Радзімы”, якія з павагай ставяцца да сваіх аўтараў. Я дасылаю тэксты ў рэдакцыю па-руску, а потым чытаю ў газеце — і атрымліваю асалоду: як хораша, мілагучна яны чытаюцца па-беларуску! Нам прыемна, што на старонках выдання часта расказваецца пра справы беларусаў Цюмені, адметных нашых землякоў. Увогуле нам, бываючы на Бацькаўшчыне, хацелася б чуць паболей жывой беларускай мовы. Думаю, арганізатары падобных семінараў на будучыню з разуменнем паставяцца да такой просьбы. Магчыма, гэта будуць сустрэчы з творчымі гуртамі, маладымі пісьменнікамі, журналістамі... Дарэчы, актывісты суполкі гатовы з Цюмені прыязджаць і на курсы павышэння кваліфікацыі, каб не забываць родную мову. Увогуле ж такія словы, як цыбуля ці конаўка, гучаць і ў Сібіры — іх некалі прынеслі яшчэ беларусы-самаходы. А церці бульбу, частуючы сяброў, я, прызнацца, часам і стамляюся, бо ўсім так падабаюцца беларускія дранікі! У нас было шмат сустрэч у Беларусі, мне прыйшоўся даспадобы семінар-практыкум з разумнымі прафесіяналамі, як мы іх назвалі, спадарамі Гігіным і Кавалёвым у Інстытуце журналістыкі БДУ. Вельмі кваліфікавана, патрыятычна разважалі яны пра тонкасці сучасных палітычных, эканамічных працэсаў у Беларусі ды і ў свеце. Ад землякоў ім — вялікі дзякуй! А мае ўражанні ад выставы “СМІ ў Беларусі” былі б, магчыма, больш яркімі, калі б паказалі сябе, свае выданні і беларусы Масквы. А іх жа нямала! І што крыўдна: вялікі маскоўскі стэнд быў якраз насупраць нашага. Ды і матэрыялы пра беларуска-расійскае супрацоўніцтва можна шырэй прадставіць. Мы, дарэчы, у сябе ў Цюмені пастаянна такія тэмы асвятляем — мацуем дружбу народаў!
Быў сярод гасцей і журналіст, літовец з Вільнюса Вітаўтас Жэймантас, які шмат робіць для наладжвання культурных кантактаў паміж Літвой і Беларуссю. Ён член Саюза пісьменнікаў Беларусі і пазаштатны карэспандэнт беларускай газеты “Звязда”. Інтэрв’ю з ім мы апублікуем у бліжэйшы час.
І, нарэшце, госці з Эстоніі: старшыня Беларускага таварыства “Сябры” з Нарвы Людміла Аннус і яе муж, паплечнік па суполцы Віктар Байкачоў. Дарэчы, і родам суайчыннікі з аднаго рэгіёна Гомельшчыны. Сваімі ўражаннямі падзялілася Людміла: “Вельмі задаволены тым, як нас сустрэлі, мы ж імкнуліся больш пабачыць, пачуць, надыхацца родным паветрам, даведаліся шмат цікавага. Пра ўсё абавязкова раскажам землякам у Эстоніі. Асабліва рады, што ў гэты прыезд устанавілі сувязі з эстонскай суполкай “Ластаўка” ў Мінску, якую ўзначальвае Олівер Мангус. І ўжо ў канцы жніўня нашы “Сябры” збіраюцца прыехаць да іх у госці. Сустрэчу плануем правесці ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур — мы гэта абмяр-коўвалі з яго кіраўніком Міхаілам Рыбаковым. А ў кастрычніку будзе візіт мінскіх эстонцаў у Нарву. Гэты “абменны працэс” мае дэвіз: “Помні свае карані”. І яшчэ. На сустрэчы ў парламенце мы гаварылі добрыя словы пра “Голас Радзімы”, нашу галоўную газету — што мы яе вельмі любім і кожны нумар з нецярпеннем чакаем. Газеты нам вельмі патрэбны: як хлеб і як паветра. Мы прасілі паспрыяць, каб павялічыўся аб’ём выдання: хаця б у два разы. Таму што нам патрэбны беларускія песні, ноты, а чатыры невялікія старонкі не дазваляюць “разгарнуцца”. Думаю, калі будзе прыняты закон аб суайчынніках, то і гэтае пытанне вырашыцца. Дарэчы, калі мы пісалі свае прапановы пад час яго падрыхтоўкі, то прасілі дапамогі Беларусі, падтрымкі ў дзейнасці беларускіх суполак у замежжы”.

Іван Ждановіч

На здымку:
Для суайчыннікаў з замежжа родны кут заўсёды мілы
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter