Справаздачны канцэрт ва ўсіх адносінах

Лепшыя выканаўцы і калектывы Гомельскай вобласці прадставілі сваю творчасць мінскай публіцы
Лепшыя выканаўцы і калектывы Гомельскай вобласці прадставілі сваю творчасць мінскай публіцы.

Творчы справаздачны канцэрт вядучых калектываў і выканаўцаў Гомельскай вобласці прайшоў у Мінску. Канцэрт сабраў на сцэне Палаца Рэспублікі паўтары тысячы ўдзельнікаў. У іх ліку — артысты камернага хору Гомельскай абласной філармоніі, Гомельскага сімфанічнага аркестра, хору школы мастацтваў г. Светлагорска, харэаграфічнага ансамбля каледжа мастацтваў імя Сакалоў-скага, акцёры абласнога драматычнага тэатра, а таксама выхаванцы цыркавой студыі “Арэна” (Мазыр) і іншыя выканаўцы.

Канцэрт атрымаўся відо-вішчным і эфектным: практычна кожны нумар суправаджалі лазерныя шоу, відэакліпы, тэатральныя міні-пастаноўкі. Акрамя асноўнай часткі, прысвечанай тэме Вялікай Айчыннай вайны, гледачы ўбачылі таксама выступленні маладых выканаўцаў, вядучых спартсменаў, народных творчых калектываў. Адным з самых цікавых момантаў канцэрту стала прэм’ера кампазіцыі “Ода аб Гомельшчыне”.

Таццяна Шур
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter