Скульптуры на вадзе

Пара бронзавых лебедзяў прыжылася на рацэ Гараднічанка
Пара бронзавых лебедзяў прыжылася на рацэ Гараднічанка.

Скульптурную кампазіцыю “Вернасць” стварыў гродзенскі скульптар Уладзімір Панцелееў. Бронзавую 640-кілаграмовую скульптуру ўсталявалі на спецыяльным пантоне.

Упрыгожванне гістарычнага цэнтра Гродна малымі архітэктурнымі формамі пачалося летам 2007 года. Тады ў гарадскім парку з’явіўся бронзавы “Гараджанін XVIII стагоддзя”. А летась быў праведзены конкурс на лепшыя эскізы гарадскіх скульптур. Дзве аўтарскія работы У. Панцялеева — “Купідон” і “Вернасць” — і з’явіліся ў горадзе.

Ірына Трубач
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter