“Скіф-500” для навукоўцаў

Суперкамп’ютэр усталююць у інстытуце энергетычных і ядзерных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук
Суперкамп’ютэр “Скіф-500”Суперкамп’ютэр усталююць у інстытуце энергетычных і ядзерных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук.

Калі дакладней, у Аб’яднаным інстытуце энергетычных і ядзерных даследаванняў “Сосны” Нацыянальнай акадэміі навук будзе ўстаноўлены суперкамп’ютэр “Скіф-500”.

Зараз у інстытуце ствараюцца сучасныя навучальныя і вылічальныя цэнтры для падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі, якія будуць працаваць на атамнай электрастанцыі. Суперкамп’ютэр “Скіф-500” з прадукцыйнасцю 423,6 мільярдаў аперацый у секунду размесціцца ў адным з такіх вылічальных цэнтраў. Плануецца, што ён будзе ўстаноўлены ўжо ў наступным годзе. Камп’ютэр
будзе ўжывацца для навуковага суправаджэння працэсу будаўніцтва і эксплуатацыі АЭС.

Сёння спецыялісты Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў “Сосны” прымаюць непасрэдны ўдзел у вырашэнні пытанняў, звязаных са стварэннем у Беларусі АЭС. У тым ліку — па распрацоўцы пляцоўкі для новага аб’екта, падрыхтоўцы кадраў для атамнай электрастанцыі. “Важна, каб ход выканання праекта актыўна і аб’ектыўна асвятляўся сродкамі масавай інфармацыі, — сказаў генеральны дырэктар інстытута. — Усе павінны ваедаць, якія асаблівасці і перавагі выкарыстання атамнай энергіі ў нашай краіне”.

Вольга Бяляўская
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter