Самы багаты атрымаў даход 680 мiльёнаў рублёў

Каля 176,5 тысячы грамадзян рэспублiкi падалi сёлета дэкларацыi аб сукупным гадавым даходзе за 2004 год. Самы багаты з iх атрымаў даход 680 мiльёнаў рублёў i заплацiў падаходны падатак у памеры 130 мiльёнаў.

Каля 176,5 тысячы грамадзян рэспублiкi падалi сёлета дэкларацыi аб сукупным гадавым даходзе за 2004 год. Самы багаты з iх атрымаў даход 680 мiльёнаў рублёў i заплацiў падаходны падатак у памеры 130 мiльёнаў.

У гэтай кампанii, паведамiў намеснiк мiнiстра па падатках i зборах Аляксандр Дарашэнка, прынялi ўдзел амаль што 2 працэнты грамадзян ад усiх жыхароў рэспублiкi i 4 працэнты — ад працуючых. Каля 60 працэнтаў дэкларацый падалi фiзiчныя асобы, якiя не з’яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi. Каля 67 тысяч звярнуўшыхся былi мiнчанамi. Найменшую актыўнасць прадэманстравалi жыхары Гродзеншчыны i Магiлёўшчыны, дзе дэкларацыi здалi адпаведна 15 тысяч i 16,9 тысячы чалавек.
Пасля пераразлiкаў звыш 87 тысяч грамадзян павiнны былi даплацiць каля 8,7 мiльярда рублёў, альбо у сярэднiм па 100 тысяч кожны. Да 10 чэрвеня разлiчыцца змаглi амаль што ўсе, засталося заплацiць каля 50 мiльёнаў рублёў. У той жа час, па словах намеснiка мiнiстра, каля 21 тысячы чалавек аказалiся “ў плюсе”. Iм падатковыя органы вернуць 2,5 мiльярда рублёў, што амаль ў 1,5 раза больш, чым летась.
Звыш 3 тысяч чалавек схавалi свае даходы. За гэта iх абавязалi даплацiць каля 130 мiльёнаў рублёў. Каля 3 працэнтаў плацельшчыкаў атрымалi летась сукупны даход, якi перавышаў 20,9 мiльёна рублёў. Абсалютны рэкорд зноў прыйшоўся на Мiнск. Другое месца па максiмальнаму даходу заняла сталiчная вобласць, дзе адзiн з плацельшчыкаў атрымаў за год 230 мiльёнаў рублёў. “Бронза” дасталася Брэстчыне (217 мiльёнаў), за тройкай лiдэраў — Гомельшчына (130 мiльёнаў).
У далейшым падатковыя органы збiраюцца больш увагi надаваць даходам, якiя атрымлiваюць грамадзяне рэспублiкi ў iншых краiнах. Таму студэнтам, iншым катэгорыям, што ад’язджаюць за мяжу, лепш добраахвотна падаваць дэкларацыю з указаннем атрыманых даходаў. Падатковыя органы рэспублiкi маюць дамовы аб абмене iнфармацыяй з калегамi з 60 краiн свету. Таму лепш не чакаць санкцый, папярэдзiў Аляксандр Дарашэнка.
Сёлета плануецца працягнуць i работу па вывучэнню выпадкаў перавышэння ў грамадзян расходаў над даходамi.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter