Самая доўгая аўтамадэльная траса — у Оршы

Працягласць трасы складае 40 метраў і дазваляе развіваць хуткасць мініяцюрных аўтамашын да 70 кіламетраў у гадзіну. У канцы красавіка траса прымала першыя спаборніцтвы. У міжабласным турніры па аўтатрасаваму мадэлізму прымалі ўдзел каманды з Мінска, Віцебска, Бабруйска, Салігорска, Оршы і Барані. Удзельнікі, узрост якіх вагаецца ад 10 да 22 гадоў, выступілі ў сямі класах аўтамадэляў
Працягласць трасы складае 40 метраў і дазваляе развіваць хуткасць мініяцюрных аўтамашын да 70 кіламетраў у гадзіну. У канцы красавіка траса прымала першыя спаборніцтвы. У міжабласным турніры па аўтатрасаваму мадэлізму прымалі ўдзел каманды з Мінска, Віцебска, Бабруйска, Салігорска, Оршы і Барані. Удзельнікі, узрост якіх вагаецца ад 10 да 22 гадоў, выступілі ў сямі класах аўтамадэляў.

Спаборніцтвы былі скіраваны на папулярызацыю аўтамадэльнага спорту сярод моладзі, а правядзенне такога буйнога для Оршы турніру стала магчымым дзякуючы кіраўніку станцыі маладых тэхнікаў Міхаілу Усцінаву і кіраўніку гуртка аўтамадэльнага спорту Генадзю Ражкевічу, намаганнямі якіх і была створаная аўтамадэльная траса.

Юрый Акімаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter