Са святыняй на руках

Арыгінал абраза Божай Маці Юравіцкай захоўваецца ў Кракаве. Ці вернецца ён на Палессе, у Юравіцкі манастыр?Шмат загадак зберагае вёска Юравічы. Хоць першы пісьмовы ўспамін пра яе датуецца 1510 годам, ды людзі жылі там і да нашай эры. Першыя археалагічныя раскопкі ў 1929 годзе далі сведчанні таго, што 26 тысяч год таму ў Юравічах было пасяленне людзей. Шырока вядома паселішча і дзякуючы абразу Маці Божай Юравіцкай Літасцівай:яго копія ёсць у мясцовым манастыры. Маці Божая Юравіцкая лічыцца апякункай Палесся, а цудатворны абраз ушаноўваюць і праваслаўныя, і католікі. Цяпер святыня спрыяе адраджэнню рэлігійнага жыцця ў палескім рэгіёне. Ужо некалькі год у першыя дні верасня абраз выстаўляюць у Мазыры, у Свята-Міхайлаўскім кафедральным саборы, а 13 верасня з хросным ходам апякунка Палесся вяртаецца ў Юравіцкі манастыр.
Арыгінал абраза Божай Маці Юравіцкай захоўваецца ў Кракаве. Ці вернецца ён на Палессе, у Юравіцкі манастыр?

Да Юравіцкай святыні — вялікая павагаШмат загадак зберагае вёска Юравічы. Хоць першы пісьмовы ўспамін пра яе датуецца 1510 годам, ды людзі жылі там і да нашай эры. Першыя археалагічныя раскопкі ў 1929 годзе далі сведчанні таго, што 26 тысяч год таму ў Юравічах было пасяленне людзей. Шырока вядома паселішча і дзякуючы абразу Маці Божай Юравіцкай Літасцівай:яго копія ёсць у мясцовым манастыры. Маці Божая Юравіцкая лічыцца апякункай Палесся, а цудатворны абраз ушаноўваюць і праваслаўныя, і католікі. Цяпер святыня спрыяе адраджэнню рэлігійнага жыцця ў палескім рэгіёне. Ужо некалькі год у першыя дні верасня абраз выстаўляюць у Мазыры, у Свята-Міхайлаўскім кафедральным саборы, а 13 верасня з хросным ходам апякунка Палесся вяртаецца ў Юравіцкі манастыр.
Сёлета і мне пашчасціла быць у тым у хросным ходзе. З раніцы ў саборы прайшла Літургія, якую ўзначальваў Праасвяшчэннейшы ўладыка Леанід, епіскап Тураўскі і Мазырскі. Напярэдадні мне выпала сустрэцца з ім, перадаць часопіс “Наша вера” з артыкулам прафесара Адама Мальдзіса пра складаны лёс абраза. Пасля Літургіі ад сабора пачаўся хросны ход, святыню неслі на руках. Урачыстае шэсце па вуліцах майго роднага горада сабрала сотні вернікаў розных узростаў. Кіламетраў пяць мы йшлі пешшу, потым ехалі ў камфартабельных аўтобусах, і зноў пешшу прайшлі па Юравічах. Перад уваходам у манастыр Раства Прасвятой Багародзіцы быў малебен, і абраз вярнуўся на ранейшае месца.
Упершыню ў гістарычных хроніках абраз Маці Божай Юравіцкай згадваецца з ХVII стагоддзя. Кажуць, вясной 1673 года душпастырскія справы прывялі ксяндза львоўскага калегіума Марціна Тыраўскага на Палессе. Пры ім быў абраз Багародзіцы, які ўжо тады займеў вядомасць як цудатворны. У Юравічах на ўзвышшы святар збудаваў капліцу, там змясціў абраз. У народзе ёсць сведчанні пра шматлікія цуды, якія адбываліся з яго дапамогай. Пачаліся масавыя паломніцтвы-пілігрымкі ў Юравічы, абраз стаў вядомым у Кіеўскім, Чарнігаўскім, Мінскім ваяводствах. З часам на месцы каплічкі вырас вялікі мураваны касцёл. Апошнім яго пробашчам да 1864 года быў ксёндз-канонік Гуга Гадзецкі. Часы былі смутныя і, дбаючы пра зберажэнне абраза, ён вырашыў замяніць яго на дакладную копію. Стварыла яе мастачка з Піншчыны Алена Скірмунт, а сапраўдны абраз пробашч перадаў на захаванне Габрыэлі Горват, вядомай у акрузе вельмі набожнай верніцы. Тая амаль два дзесяцігоддзі зберагала святыню, а незадоўга да скону адправілася ў польскі Кракаў і перадала абраз у дэпазіт у мясцовы езуіцкі калегіум. Прычым з умовай, што з надыходам спрыяльных часоў айцы езуіты вернуць яго ў Юравічы.
І цяпер арыгінал абраза — у Кракаве, у касцёле св. Барбары. Яго неяк наведваў прафесар Адам Мальдзіс, і на пытанне навукоўца, ці магчымы абмен копіі абраза на арыгінал, які захоўваецца ў касцёле, тамтэйшы святар адказаў: такое магчыма, калі на тое будзе Боская ласка ды садзеянне польскага і беларускага міністраў культуры. Спадар Адам высветліў, што ў кракаўскім касцёле абраз не выяўляў сваю моц цудамі: можа, арыгінал чакае вяртання ў Юравічы, замены яго на копію…
Пад час маёй сустрэчы з епіскапам Леанідам ён падкрэсліў: варта прыкласці ўсе намаганні, каб вярнуць арыгінал абраза Маці Божай Юравіцкай у Юравічы. І сам ён таксама будзе маліцца, рабіць адпаведныя захады, каб вяртанне адбылося.

Лявон Целеш

На здымку:
Да Юравіцкай святыні — вялікая павага
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter