Прывабныя ўмовы

У Беларусі плануецца прадстаўляць ільготы і прэферэнцыі суайчыннікам, якія перасяляюцца ў краіну
На прэс-канферэнцыі ў Мінску першы намеснік кіраўніка Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун паведаміў, што ў рэспубліцы распрацоўваецца законапраект аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой. Гэты дакумент прадугледжвае рэгуляванне цэлага комплексу адносін паміж дзяржавай і этнічнымі беларусамі, якія хацелі б вярнуцца на радзіму. У законапраект, у прыватнасці, будуць уключаны моманты, якія тычацца ўзаемаадносін з беларускімі дыяспарамі. У цяперашні час за мяжой пражываюць каля трох мільёнаў этнічных беларусаў, праінфармаваў Аляксей Бягун.

“Законапраект прадугледжвае льготнае прадстаўленне перасяленцам беларускага грамадзянства (на працягу трох месяцаў), а таксама спрошчаную працэдуру атрымання дазволу на сталае месца жыхарства, — адзначыў спецыяліст. — У планах і аказанне фінансавай дапамогі суайчыннікам, якія перасяляюцца, прычым як разавай для праходжання працэсу інтэграцыі ў грамадстве, так і крэдытавання на атрыманне або будаўніцтва жылля”. Па словах першага намесніка кіраўніка Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі, перасяленцы-суайчыннікі будуць вызвалены ад выплаты дзяржаўнай пошліны за падачу хадайніцтваў.

Ганна Бандарчук
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter