Прыгожыя твары гарадоў і вёсак

Па выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу за 2007 год Гомель прызнаны лепшым сярод абласных цэнтраў Беларусі.
Па выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу за 2007 год Гомель прызнаны лепшым сярод абласных цэнтраў Беларусі.

Як высветлілася ў ходзе агляду-конкурсу, прыгажэй сталі выглядаць і іншыя населеныя пункты вобласці. Пры вызначэнні пераможцаў улічваліся развіццё інфраструктуры населеных пунктаў, іх мастацка-эстэтычнае афармленне і азеляненне. Усяго Гомельскай вобласці прысуджана 5 з 15 прызавых месцаў. Самым добраўпарадкаваным горадам Беларусі з колькасцю насельніцтва звыш пяцідзесяці тысяч чалавек з’яўляецца Рэчыца. У ліку прызёраў сярод гарадоў з насельніцтвам да дзесяці тысяч чалавек — Ветка. А сярод сельскіх населеных пунктаў лепшымі сталі пасёлак Галоўчыцы Нараўлян-скага і аграгарадок Людзеневічы Жыткавіцкага раёнаў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter