Працы хопіць усім

У Беларусі разгледзяць анкеты з просьбай аб працаўладкаванні на БелАЭС, што паступілі ад супрацоўнікаў былой Ігналінскай атамнай электрастанцыі
У Беларусі разгледзяць анкеты з просьбай аб працаўладкаванні на БелАЭС, што паступілі ад супрацоўнікаў былой Ігналінскай атамнай электрастанцыі

“У Беларусь перададзена амаль 200 анкет ад былых супрацоўнікаў Ігналінскай АЭС, — паведаміў пад час грамадскіх слуханняў у Астраўцы намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк. — З імі мы будзем працаваць. У бліжэйшы час пачнём набор эксплуатацыйнага персаналу для БелАЭС і па меры неабходнасці будзем разглядаць прапановы, якія паступаюць. Як вы ўсе разумееце, у выпадку з атамнай станцыяй работа з кадрамі і персаналам патрабуе асаблівай пільнасці.”
Па словах Міхаіла Міхадзюка, беларускаму боку паступіла прапанова ад адной з літоўскіх будаўнічых кампаній, якая выказала жаданне паўдзельнічаць у будаўніцтве БелАЭС. Беларусь прапанавала кампаніі ўдзельнічаць у будаўніцтве інфраструктуры для АЭС на ўмовах субпадраду: “Мы прапанавалі той літоўскай кампаніі працаваць не толькі ў Астраўцы, але таксама ў Мінску і ў Беларусі ў цэлым. Дарэчы, мы гатовы разгледзець прапанову літоўскіх будаўнікоў і перадаць яе ў Мінбудархітэктуры Беларусі, а таксама ў іншыя дзяржорганы”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter