Праехаць па глыбінцы

Еўрапейскі цэнтр агра- і экатурызму разам з грамадскім аб’яднаннем “Адпачынак у вёсцы” ўпершыню праводзяць Міжнародны веласіпедны тур па Беларусі.
Вось так гасцінна прымае турыстаў этнаграфічны комплекс, што знаходзіцца недалёка ад МагілёваЕўрапейскі цэнтр агра- і экатурызму разам з грамадскім аб’яднаннем “Адпачынак у вёсцы” ўпершыню праводзяць Міжнародны веласіпедны тур па Беларусі.

Маршрут будзе пралягаць па заходне-ўсходніх рэгіёнах краіны. Па словах старшыні аб’яднання “Агра- і экатурызм” Валерыі Кліцуновай, прадстаўніцтва Еўрапейскага цэнтра агра- і экатурызма (ECEAT) у Галандыі разам з прадстаўніцтвам ECEAT у Беларусі арганізавалі гэты тур як шлях збліжэння Заходняй Еўропы з Беларуссю. Першая частка тура пачнецца ў горадзе Белавежа (Польшча) 15 жніўня.

Як расказала Валерыя Кліцунова, ад’язджаючы з Белавежы, якая на паўнёвым захадзе мяжуе з Беларуссю, валанцёры праедуць па прыгожых запаведных мясцінах Беларусі. А ў дні, калі не будзе велапрабегу, удзельнікі сустрэнуцца з мясцовымі жыхарамі глыбінкі. Так замежныя госці змогуць больш даведацца аб самабытнай культуры і традыцыях беларускай вёскі.

Запланаваная колькасць удзельнікаў праекту складзе каля 20 чалавек: валанцёры з Беларусі і іншых краін Еўропы.

Усе жадаючыя прыняць удзел у Міжнародным туры салідарнасці з турыстычнай Беларуссю могуць зарэгістравацца на сайце belarus@eceat.nl і пачынаць збірацца ў дарогу.


Вольга Карней
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter