Прадпрымальнікі знаходзяць формы ўзаемадзеяння

Дэпартамент па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Беларусі і Польскае агенцтва развіцця прадпрымальніцтва падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы малога і сярэдняга бізнесу
Дэпартамент па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Беларусі
і Польскае агенцтва развіцця прадпрымальніцтва падпісалі пагадненне
аб супрацоўніцтве ў сферы малога і сярэдняга бізнесу.

Гэта адбылося ў Варшаве падчас пасяджэння беларуска-польскай сумеснай камісіі па эканамічных сувязях.

Дзеля ўмацавання сумесных кантактаў польскаму боку прапанаваны праект плана мерапрыемстваў па рэалізацыі пагаднення. Ён прадугледжвае абмен вопытам у сферы развіцця прадпрымальніцтва, у тым ліку заканадаўчымі ініцыятывамі, праграмамі, праектамі і іншымі дакументамі, аналітычнымі матэрыяламі.

Бакі таксама маюць намер абменьвацца вопытам у галіне фінансава-крэдытнай падтрымкі суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу.
Акрамя таго, мяркуецца распаўсюджваць праз інфармацыйныя рэсурсы Міністэрства эканомікі Беларусі і Польскага агенцтва развіцця прадпрымальніцтва спецыялізаваныя базы дадзеных па малых і сярэдніх прадпрыемствах.

Ігнат Цвірко
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter