Перспектыўнае кіно

Мінскі кінатэатр “Перамога” стане першым у Беларусі лічбавым кінатэатрам
Мінскі кінатэатр “Перамога” стане першым у Беларусі лічбавым кінатэатрам.

Як паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства “Кінавідэапракат” Васіль Коктыш, будынак, у якім знаходзіцца кінатэатр, з’яўляецца помнікам архітэктуры і мае патрэбу ў рэканструкцыі. Перад тым, як прыступіць да работ, яго комплексна абследуюць.

Гаворачы аб перспектывах іншых сталічных кінатэатраў, Васіль Коктыш сказаў, што цяпер вырашаецца пытанне па “Маскве”. Гэты кінатэатр павінен быць рэканструяваны і пасля стаць кінатэатрам з усімі выгодамі, і нават лепшым за мультыплекс. А ў кінатэатры “Бярэсце” ўжо сёлета абсталююць дзве залы.

Усяго ж у Мінску цяпер працуе 15 кінатэатраў.

Аксана Шыкуць
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter