Паслы добрай волі

Дзякуючы настаўніцам-суайчынніцам сябруюць школьнікі розных краінНа першы погляд, 48-я мінская школа — самая звычайная. Сярод знакамітых яе выпускнікоў называюць дзевяць выдатных спартсменаў, двух акцёраў, журналіста... І хоць пакуль не выйшла адтуль ніводнага дыпламата ці палітыка, яны — будуць. Бо ўжо сёння, дзякуючы намаганням дырэктара Лолы Пахомавай і педкалектыву, вучні маюць непасрэднае дачыненне да міжнародных стасункаў. Некалькі гадоў таму школа заключыла дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве з гімназіяй Табасалу з Хар’юскага павета Эстоніі. А нядаўна — і з Беларускай гімназіяй імя Францыска Скарыны з Вільнюса. Так што цяпер беларускія школьнікі актыўна ўмацоўваюць кантакты з аднагодкамі з Літвы і Эстоніі.
Дзякуючы настаўніцам-суайчынніцам сябруюць школьнікі розных краін

Настаўніцы наведалі Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культурНа першы погляд, 48-я мінская школа — самая звычайная. Сярод знакамітых яе выпускнікоў называюць дзевяць выдатных спартсменаў, двух акцёраў, журналіста... І хоць пакуль не выйшла адтуль ніводнага дыпламата ці палітыка, яны — будуць. Бо ўжо сёння, дзякуючы намаганням дырэктара Лолы Пахомавай і педкалектыву, вучні маюць непасрэднае дачыненне да міжнародных стасункаў. Некалькі гадоў таму школа заключыла дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве з гімназіяй Табасалу з Хар’юскага павета Эстоніі. А нядаўна — і з Беларускай гімназіяй імя Францыска Скарыны з Вільнюса. Так што цяпер беларускія школьнікі актыўна ўмацоўваюць кантакты з аднагодкамі з Літвы і Эстоніі.
Нядаўна дэлегацыі з гэтых краін былі ў Мінску, удзельнічалі ў канферэнцыі “Зямля — наш агульны дом”. Настаўнікі абменьваліся педагагічным вопытам, вучні — ладзілі масты паразумення і дружбы на сваім узроўні. Як сказала Лола Пахомава, “школьнікі мелі зносіны паміж сабой на руска-беларуска-англійскай мове. А для эстонцаў у нас ладзіліся ўрокі рускай мовы”.
Для замежных гасцей была арганізавана таксама аглядная экскурсія па Мінску. Школьнікі наведалі Нацыянальную бібліятэку, пабывалі ў парламенце, дзе, казала намеснік дырэктара гімназіі Табасалу Ніна Пээрна, ім пашчасціла пастаяць за трыбунай, з якой нядаўна выступаў беларускі Прэзідэнт. “Будзе пра што ўспомніць!” — з захапленнем казала яна.
Дарэчы, па нацыянальнасці Ніна — беларуска, яшчэ ў савецкі час пасля заканчэння педінстытута паехала працаваць у Эстонію. Там выйшла замуж, але сувязі з Радзімай ніколі не губляла. Сёння яна кіруе міжнародным праектам “Школа-пабрацім”, паводле якога і наладжана супрацоўніцтва гімназіі Табасалу з 48-й мінскай школай. А яшчэ разам з калегай з Беларускага цэнтра вучобы і развіцця “EVA-Studiorum” Кетлін Пукк яна цяпер прапрацоўвае магчымасць адкрыцця Беларускай нядзельнай школы. У гэтай справе эстонскім педагогам гатовыя дапамагчы як Лола Пахомава, так і калегі з Вільнюса.
Дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Міхаіл Рыбакоў на сустрэчы з педагогамі трох краін заўважыў, што такія людзі, як Лола Пахомава з Мінска, Дзіяна Стахновіч з Вільнюса і Ніна Пээрна з Эстоніі — гэта беларускія паслы добрай волі, “якія сваёй дзейнасцю ўносяць вялікі ўклад ва ўмацаванне сувязяў паміж краінамі, у прапаганду беларускай культуры”.
Міжнароднае школьнае “трыо” ў хуткім часе можа стаць і “квартэтам”:у Мінску рыхтуюцца сустрэць дэлегацыю школьнікаў з Рыгі. А беларускіх школьнікаў з нецярпеннем чакаюць у госці іх аднагодкі ў Эстоніі ды Літве.

Яўген Дарэнскі

На здымку:
Настаўніцы наведалі Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter