Памяць дзеля будучыні

Два памятныя знакі тым, хто загінуў у Мінскам гета і канцэнтрацыйным лагеры Малы Трасцянец, устаноўлены ў раёне мінскай вуліцы Сухая
Гэта памяць па тых, хто загінуў. І знакі павагі да жывыхДва памятныя знакі тым, хто загінуў у Мінскам гета і канцэнтрацыйным лагеры Малы Трасцянец, устаноўлены ў раёне мінскай вуліцы Сухая.

“Усё было знішчана ў гета — сямейны ачаг, кожны член сям’і, сямейнае шчасце. Таму гэты памятны знак, які паказвае зламаны стол і крэсла, з’яўляецца выявай разбурэння чалавечага шчасця, сімвалам загінулых тут 5 тысяч людзей”, — адзначыў на цырымоніі адкрыцця аўтар праекта, заслужаны архітэктар Беларусі Леанід Левін.

Скульптарам з’яўляецца малады беларускі мастак Максім Петруль, які сумесна з Леанідам Левіным ужо стварыў пяць скульптур, прысвечаных тэме Халакосту. Па словах аўтара праекта, у скульптара-беларуса вельмі дакладна атрымалася ўвасобіць у памятным знаку трагізм лёсу яўрэйскага народа.

Гэта памяць па тых, хто загінуў. І знакі павагі да жывыхРабота над стварэннем памятнага знака вялася каля паўгода, грошы на яго будаўніцтва паступалі ад спонсарскіх ахвяраванняў, у тым ліку ад яўрэйскіх аб’яднанняў і абшчын Беларусі і замежжа, дабрачыннага фонду Саймана Марка Лазаруса (Вялікабрытанія), гарадскіх улад.
Лёсы еўрапейскіх яўрэяў падчас Другой сусветнай вайны аднолькавыя. Сярод 800 тысяч знішчаных у Беларусі яўрэяў былі грамадзяне іншых краін. Асабліва шмат людзей было прывезена ў Беларусь з Германіі. Таму адначасова з памятным знакам вязням Мінскага гета адкрыты камень у памяць аб загінулых у лагеры Малы Трасцянец яўрэях з Кёльна, Бона, акругі Зіг і іншых селішчаў раёна Рэйнланд. На цырымоніі прысутнічала вялікая дэлегацыя нямецкіх гасцей з гэтых гарадоў, а таксама беларускія і нямецкія дыпламаты.

Пасол Германіі ў Беларусі Гебхардт Вайс падкрэсліў: “Усталяваннем гэтых памятных знакаў мы не толькі ўшаноўваем памяць загінуўлых, але і выказваем даніну павагі тым, хто яшчэ жывы”.

У сваю чаргу пасол Беларусі ў Германіі Уладзімір Скварцоў адзначыў: “Мы абавязаны памятаць пра здзейсненыя злачынствы дзеля нашай сучаснасці і будучыні, для таго, каб не пакінуць ніякага шанцу на існаванне неанацызму і антысемітызму”.

Ларыса Дарашэнка
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter