Палотны, якія ўражваюць эмацыянальнасцю

Многія мастакі, якія з’яўляюцца этнічнымі беларусамі (як В. Бялыніцкі-Біруля або Іван Хруцкі) ці толькі ўра-джэнцамі Беларусі (як Фердынанд Рушчыц або Марк Шагал), адначасова належаць некалькім культурам. Яны доўгі час жылі па-за беларускімі землямі, і, натуральна, іх творчасць прадстаўлена не толькі ў музеях нашай краіны, але і ў мастацкіх зборах замежжа. Гэтая частка іх творчасці мала або зусім невядома на іх радзіме, не ўключалася ў выдадзеныя ў Мінску альбомы. Затое яна прадстаўлена на паштоўках, выдадзеных за рубяжом, заснаваных на зборах таго або іншага замежнага музея.
Ясныя дні ранняй вясны. 1946 годМногія мастакі, якія з’яўляюцца этнічнымі беларусамі (як В. Бялыніцкі-Біруля або Іван Хруцкі) ці толькі ўра-джэнцамі Беларусі (як Фердынанд Рушчыц або Марк Шагал), адначасова належаць некалькім культурам. Яны доўгі час жылі па-за беларускімі землямі, і, натуральна, іх творчасць прадстаўлена не толькі ў музеях нашай краіны, але і ў мастацкіх зборах замежжа. Гэтая частка іх творчасці мала або зусім невядома на іх радзіме, не ўключалася ў выдадзеныя ў Мінску альбомы. Затое яна прадстаўлена на паштоўках, выдадзеных за рубяжом, заснаваных на зборах таго або іншага замежнага музея.

У свой час, аказаўшыся ў камандзіроўках, дзеля адной паштоўкі я набываў у кнігарнях цэлы камплект, настойліва збіраў мастацкую “беларусіку”. І сёння бачу, што яна можа ўяўляць цікавасць не толькі для мяне, але і для чытачоў “Голасу Радзімы”, нашых мастацтвазнаўцаў.

Пачнём з Вітольда Каятанавіча Бялыніцкага-Бірулі (1872—1956), які лічыцца беларускім і рускім жывапісцам. Ён нарадзіўся ў вёсцы Крынкі тагачаснага Аршанскага павета Магілёўскай губерні (сёння гэта Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці) у дваранскай сям’і. Дзяцінства яго прайшло на Віцебшчыне, але потым ён вучыўся ў Кіеве і Маскве пад кіраўніцтвам такіх майстроў, як М. Мурашка, С. Неўраў, І. Пранішнікаў. Стаў членам славутага Таварыства перасоўных выстаў, Таварыства імя Куінджы, Саюза рускіх мастакоў, акадэмікам жывапісу, а ў савецкі час — народным мастаком, правадзейным членам Акадэміі мастацтваў СССР. Жыў пераважна ў Маскве.

Аднак мастак не забываў пра сваю радзіму, наведваў яе ўсё часцей, асабліва ў сталыя гады. У Беларусі былі напісаны такія яго пейзажы, пераважна вясновыя, як “Зялёны май”, “Яблыні ў квецені”, “Беларусь. Зноў расцвіла вясна” і многія іншыя. Палотны В. Бялыніцкага-Бірулі ўраж
ваюць гледача эмацыянальнасцю, удалым спалучэннем мяккага серабрыста-бэзавага і зеленаватага колераў. Яго ўганаравалі званнямі народнага мастака Беларусі, ганаровага акадэміка АН БССР. Пасля смерці яго імем назвалі Бялыніцкі мастацкі музей, а ў Магілёве адчынілі музей В. Бялыніцкага-Бірулі (філіял Нацыянальнага мастацкага музея), дзе найбольш шырока прадстаўлена творчая спадчына нашага суайчынніка.

Усяго ў Беларусі знаходзяцца 444 палотны В. Бялыніцкага-Бірулі. Але многія яго творы захоўваюцца і ў Маскве (Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, прыватныя зборы), іншых гарадах Расіі, ва Украіне і нават Кіргізіі. Паглядзіце рэпрадукцыю двух яго пейзажаў — “Ясныя дні ранняй вясны. 1946 г.” і “Рака Ніва. Старая Кандалакша. 1933 г.” Арыгінал першага знаходзіцца ў Данецкім абласным мастацкім музеі, другога — у Кіргізскім дзяржаўным музеі выяўленчага мастацтва.

Адам Мальдзіс
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter